Спадчына
25 кастрычніка 1922 г. — 100 гадоў з дня нарадження Уладзіміра Сямёнавіча Козыра (1922–?), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Уладзімір Сямёнавіч Козыр нарадзіўся 25 кастрычніка 1922 г. у в. Вялікая Аляксандраўка Херсонскага павета Адэскай губерні (цяпер — г. п. Вялікая Аляксандраўка Берыслаўскага раёна Херсонскай вобласці). У час Вялікай Айчыннай вайны яго бацька быў адным з арганізатараў партызанскага руху, расстраляны нямецкімі акупантамі ў г. Паўлаградзе. Тая ж доля спасцігла маці і брата. Выратавацца ад пераследаванняў акупантаў удалося толькі самаму малодшаму брату Уладзіміра.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Козыр Уладзімір Сямёнавіч
- Падзеі Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Валішча
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы, Старшыні
- Установы
29 кастрычніка 2022 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Кацярыны Дзям’янаўны Семянюк (1922–2013), ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і педагагічнай працы, заслужанага настаўніка БССР
Кацярына Дзям’янаўна Семянюк (у дзявоцтве Рабчынская) нарадзілася 29 кастрычніка 1922 г. у в. Кочышчы Ельскага раёна Палескай (цяпер Гомельскай) вобласціў шматдзетнай сялянскай сям'і.Сваёй маці Кацярына амаль не памятала — яна памерла ў маладым узросце.Усе клопаты па гаспадарцы дзеці дзялілі з бацькам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Семянюк Кацярына Дзям’янаўна
- Падзеі Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Партызаны, Настаўнікі, Заслужаныя настаўнікі
- Установы
2022 г. — 530 гадоў з часу першага пісьмовага ўзгадвання г. Ляхавічы (1492)
Горад Ляхавічы Брэсцкай вобласці размешчаны на рацэ Ведзьма, прытоку ракі Шчара. Упершыню ў дакументах упамінаецца ў 1492 г. Чытаем, што кароль польскі і вялікі князь літоўскі Казімір дае дазвол пану Гаштольду (тагачаснаму ўладальніку Ляхавіч) на правядзенне тут кірмашоў і трыманне корчмаў. Мяркуючы па ўсім, мястэчка з назвай Ляхавічы ўзнікла значна раней.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Ляхавічы
- Прадметы Гарады
- Установы
17 лютага 2022 г. — 75 гадоў з дня прысваення Ляхавіцкай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы (1947), народнага паэта БССР
Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі (1944) пачалі стварацца і бібліятэкі. Ляхавіцкая раённая бібліятэка была створана 3 студзеня 1945 г., размясцілася ў фае Дома культуры. Першымі яе загадчыкамі былі Алена Давыдаўна Мурзіч, Вольга Антонаўна Канопкіна. У чэрвені 1946 г. бібліятэку прыняла Марыя Пракопаўна Кухарава-Пінчук.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Ляхавічы
- Прадметы Бібліятэкі
- Установы Ляхавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Купалы, Ляхавіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
6 верасня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Папечыца (1947), вучонага-фізіка, педагога, лаўрэата прэміі імя А. М. Сеўчанкі (2003, 2009)
Уладзімір Іванавіч Папечыц нарадзіўся 6 верасня 1947 г. у г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1964–1969 гг. навучаўся на фізічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Закончыў аспірантуру ў БДУ (1972).
З красавіка 1972 г. Уладзімір Папечыц працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ, з жніўня 1973 г. — старшым навуковым супрацоўнікам. З мая 1976 г. — вучоны сакратар інстытута.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Папечыц Уладзімір Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Целяханы
- Прадметы Вучоныя, Фізікі, Прафесары
- Установы