Спадчына
1 верасня 2022 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Марата Казіміравіча Грыгорчыка (1962–2011), артыста оперы, заслужанага артыста Беларусі (2001)
Марат Казіміравіч Грыгорчык нарадзіўся 1 верасня 1962 г. у в. Палонка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У дзяцінстве скончыў Мінскую дзіцячую музычную школу імя М. Аладава па класе трамбона, другім інструментам быў акардэон. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1985), Беларускую акадэмію музыкі (1993, клас народнага артыста БССР А. М. Генералава).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Грыгорчык Марат Казіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Палонка
- Прадметы Артысты, Спевакі, Заслужаныя дзеячы
- Установы
1 верасня 2022 г. — 140 гадоў з дня нараджэння Сямёна Юльянавіча Сідарчука (1882–1932), інжынера, архітэктара, аўтара праектаў будынкаў на сучаснай тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны
Сямён Юльянавіч Сідарчук нарадзіўся 1 верасня 1882 г. у г. Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Яго бацькам быў кобрынскі мешчанін Юльян Герасімовіч Сідарчук, а маці – сялянка Марыя Качанка. Немаўля было хрышчонае ў Бяроза-Картузскай Свята-Петрапаўлаўскай царкве.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сідарчук Сямён Юльянавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Архітэктары
- Установы
27 верасня 2022 г. — 140 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Сілуянавіча Кахановіча (1882–1934), палітычнага і грамадскага дзеяча, педагога, першага дырэктара Віленскай беларускай гімназіі
Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч нарадзіўся 27 верасня 1882 г. у в. Вялікія ЛукіНавагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёнаБрэсцкай вобласці) у сям’і праслаўнага святара. У 1905 г. скончыў пяць класаў Мінскай духоўнай семінарыі, але не захацеў працягваць духоўную справу бацькі, абраў свецкае жыццё, паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітета. У 1910 г. атрымаў дыплом гісторыка, працаваў настаўнікам у розных навучальных установах Вільні.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кахановіч Міхаіл Сілуянавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Вялікія Лукі
- Прадметы Палітычныя дзеячы, Грамадскія дзеячы, Педагогі
- Установы
22 верасня 2022 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Фёдара Максімавіча Алісіевіча (1917–1975), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Кобрына
Фёдар Максімавіч Алісіевіч нарадзіўся 22 верасня 1917 г. у в. Каўпыніца (цяпер в. Колас) Крупскага раёна Мінскай вобласці. Закончыў гістарычны факультэт Аршанскага настаўніцкага інстытута (1939). З кастрычніка 1939 г. да кастрычніка 1940 г. Фёдар Алісіевіч служыў у Чырвонай арміі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Алісіевіч Фёдар Максімавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
2022 г. — 880 гадоў з часу першых летапісных звестак пра в. Гарадзец (Кобрынскі р-н; 1142)
Вёска Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гістарычную спадчыну. Гарадзец вядомы з XII ст., згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1142 г., у час княжацкіх міжусобіц. У 1287 г. валынскі князь Уладзімір Васількавіч у духоўнай грамаце завяшчаў сваёй жонцы Вользе Раманаўне разам з горадам Кобрынам і сяло Гарадзец. Пазней, змяніўшы некалькіх уладальнікаў, Гарадзец перайшоў ва ўласнасць князёў Кобрынскіх.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Гарадзец
- Прадметы Аграгарадкі, Вёскі
- Установы