Спадчына
7 ліпеня 2022 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Пятра Якаўлевіча Грыцука (1927–2008), жывёлавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Пётр Якаўлевіч Грыцук нарадзіўся 7 ліпеня 1927 г. у в. Імянін Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобалсці) у сялянскай сям’і. Пачаткавую адукацыю атрымаў у мясцовай польскамоўнай школе. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР вучыўся на роднай беларускай мове, у 1941 г. закончыў 6 класаў Імянінскай няпоўнай сярэдняй школы. Рана пачаў працаваць, дапамагаючы бацькам весці ўласную гаспадарку.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Грыцук Пётр Якаўлевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Імянін
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы, Жывёлаводы
- Установы
12 жніўня 2022 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Ціхана Якаўлевіча Кісялёва (1917–1983), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1977)
Ціхан Якаўлевіч Кісялёў нарадзіўся 12 жніўня 1917 г. у в. Агародня Дабрушанскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1936 г. скончыў Рэчыцкае педагагічнае вучылішча, у 1941 г. — Гомельскі педагагічны інстытут. З 1936 г. настаўнічаў у школах Ельскага раёна Гомельскай вобласці, выкладаў беларускую мову і літаратуру.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кісялёў Ціхан Якаўлевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Героі Сацыялістычнай Працы
- Установы Брэсцкі абкам КПБ
2022 г. — 735 гадоў з часу першых летапісных звестак пра г. Кобрын (1287)
Кобрын — адзін з найбольш старажытных гарадоў Беларусі. Мяркуецца, што горад заснаваны нашчадкам кіеўскага князя Ізяслава ў XI–XII ст. Першае пісьмовае згадванне пра Кобрын як уладанне князёў Уладзіміра-Валынскіх змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1287 г. У той час горад уваходзіў у склад Уладзіміра-Валынскага княства.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы
- Установы
23 чэрвеня 2022 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Калістратавіча Дубінкі (1937–2011), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1976)
Міхаіл Калістратавіч Дубінка нарадзіўся 23 чэрвеня 1937 г. у в. Хідры Навасёлкаўскай гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аг. Хідры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Малым дзіцём перажыў нямецка-фашыскую акупацыю. У 1945 г. Міхаіл пайшоў у мясцовую школу, скончыў сямігодку. Бацька, Калістрат Іосіфавіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, і маці, Ганна Ігнацьеўна, з малалецтва выхоўвалі ў сваіх дзяцей любоў да зямлі, прывучаючы да нялёгкай хлебаробскай справы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дубінка Міхаіл Калістратавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Хідры
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы
- Установы
12 лютага 2022 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мітрафанавіча Бабко (1932–2021), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1972)
Аляксандр Мітрафанавіч Бабко нарадзіўся 12 лютага 1932 г. у в. Дуброўна Сталовіцкай гміны Баранавіцкага повета Навагрудскага ваяводства (цяпер Крошынскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З дзяцінства Аляксандр далучыўся да цяжкай сялянскай працы, дапамагаў бацьку, Мітрафану Іосіфавічу Бабко, і маці, Марыі Аляксандраўне. Дзіцём перажыў нямецка-фашысцкую акупацыю (1941–1944). Пасля вызвалення Беларусі бацька быў прызваны ў Чырвоную армію, загінуў на фронце ля г. Беласток восенню 1944 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бабко Аляксандр Мітрафанавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Дуброўна
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы
- Установы