Спадчына
3 лістапада 2022 г. — 80 гадоў з дня трагедыі ў в. Застружжа (Іванаўскі р-н; 1942), расстрэлу нямецка-фашысцкімі захопнікамі ўдзельнікаў вяселля
У вёсцы Застружжа Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці 2 лістапада 1942 г. спраўлялі вяселле. Селянін Максім Іванавіч Парыпа, чалавек не сказаць што багаты, выдаваў любімую дачку Ксенію за Рыгора Сахарчука.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Застружжа
- Прадметы Генацыд
- Установы
2022 г. — 525 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Варацэвічы (Іванаўскі р-н; 1497)
Вёска Варацэвічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1497 г. у дараванай грамаце княгіні Мар’і Сямёнаўны і яе дачкі Аляксандры, выдадзенай слузе Васілю Аляхновічу на маёнтак Варацэвічы (Варачэвічы). Тады паселішча было ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Орда Напалеон
- Падзеі
- Помнікі Варацэвіцкая Крыжаўзвіжанская царква
- Рэгіён Іванаўскі раён, Варацэвічы
- Прадметы Вёскі, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы
11 лютага 2022 г. — 215 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды (1807–1883), кампазітара, мастака, педагога
Напалеон Орда нарадзіўся 11 лютага 1807 г. у в. Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Пачатковую музычную адукацыю атрымаў у бацькоў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1823–1827).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Орда Напалеон
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Іванава, Варацэвічы
- Прадметы Кампазітары, Мастакі
- Установы
22 ліпеня 2022 г. — 170 гадоў з дня нараджэння Марыі Яраславаўны Андрайковіч-Бутаўт (1852–1933), жывапісца, першай прафесійнай жанчыны-мастачкі з Беларусі
Марыя Яраславаўна Андрайковіч-Бутаўт нарадзілася 22 ліпеня 1852 г. ў мястэчку Баландзічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці) у сярэднезаможнай маянтковай дваранскай каталіцкай сям’і старажытнага роду Бутаўт-Андрайковічаў. Бутаўт-Андрайковічы адносіліся да карэнных радоў сярэднезаможнай маянтковай шляхты Гродзенскага і Пінскага павета ВКЛ, дзе займалі мясцовыя земскія пасады. Поўнае яе імя, атрыманае пры хросце ў каталіцтва, было «Марыя Магдалена Эліза Бутаўт-Андрайковіч». Бацька, Яраслаў Міхалавіч Бутаўт-Андрайковіч, валодаў маёнткам Гарнастаевічы (3167 дзесяцін зямлі і лесу) у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні, маёнткамі Кабуззе і Мінкаў. У Марыі Магдалены былі дзве родныя сястры — Малгажата (Рыта) і Марыя.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Андрайковіч Бутаўт Марыя Яраславаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Баландзічы
- Прадметы Жывапісцы
- Установы
28 сакавіка 2022 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Гетманчука (1957), паэта
Уладзімір Мікалаевіч Гетманчук нарадзіўся 28 сакавіка 1957 г. у в. Шчакоцк Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Мікалай Міхайлавіч, працаваў лесніком у Мотальскім лясніцтве, наглядаў за Дружылавіцкім лесам; маці, Ксенія Аляксандраўна, працавала ў калгасе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гетманчук Уладзімір Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Іванава, Шчакоцк
- Прадметы Паэты
- Установы