Спадчына
2022 г. — 235 гадоў з часу пабудовы царквы Раства Багародзіцы ў в. Вылазы (Пінскі р-н; 1787), помніка народнага драўлянага дойлідства
Вёска Вылазы Парахонскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці вядома з 1554 г. як сяло Вылаз (Улаз) у Пінскім княстве. З ХVІІ ст. вядома праваслаўная царква. У сярэдзіне ХVІІІ ст. — сяло ў Купяціцкай воласці Пінскага павета Берасцейскага ваяводства.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Вылазаўская царква Раства Багародзіцы
- Рэгіён Пінскі раён, Вылазы
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы
22 снежня 2022 г. — 230 гадоў з дня нараджэння Паўла Аляксандравіча Каценіна (1792–1853), рускага ваеннага дзеяча, паэта, перакладчыка, крытыка
Павел Аляксандравіч Каценін нарадзіўся 22 снежня 1792 г. у сяле Шаёва Кастрамской губерні (цяпер Кастрамской вобласці) у сям’і генерал-лейтэнанта Аляксандра Фёдаравіча Каценіна. Атрымаў добрую дамашнюю адукацыю, ведаў латынь і некалькі еўрапейскіх моў. Яго лічылі чалавекам энцыклапедычных ведаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Каценін Павел Аляксандравіч, Грыбаедаў Аляксандр Сяргеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск
- Прадметы Ваенныя дзеячы, Пісьменнікі
- Установы
17 лістапада 2022 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Сумбата Хачатуравіча Арзуманяна (1917–2003), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Сумбат Хачатуравіч Арзуманян нарадзіўся 17 лістапада 1917 г. у сяле Гюнекале (Чартар) Елізаветпольскай губерні (Нагорны Карабах). Закончыў 10 класаў (1938), паступіў у Бакінскі педагагічны інстытут на фізіка-матэматычны факультэт. Аднак 15 верасня 1938 г. са студэнцкай лаўкі прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў Кіеўскую ваенную акругу. У складзе 65-га кавалерыйскага палка 32-й кавалерыйскай дывізіі прымаў удзел у вызваленчым паходзе Чырвонай арміі на Заходнюю Украіну (1939) і ў Бесарабію (1940).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Арзуманян Сумбат Хачатуравіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Партызаны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы Брэсцкае партызанскае злучэнне
10 чэрвеня 2022 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Пятра Сяргеевіча Папроцкага (1957), Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна (2020)
Пётр Сяргеевіч Папроцкі нарадзіўся 10 чэрвеня 1957 г. у в. Мазуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў мясцовай пачатковай, у Дзямідаўшчынскай васьмігадовай, Шамятоўскай сярэдняй школах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Папроцкі Пётр Сяргеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Грушава
- Прадметы Ганаровыя грамадзяне, Інжынеры
- Установы Грушаўскі рамонтна механічны завод
26–27 верасня 2022 г. — 80 гадоў з дня расстрэлу вязняў яўрэйскага гета г. Іванава (1942), злачынства нямецка-фашыцкіх захопнікаў
Нямецка-фашысцкія захопнікі занялі г. Іванава Брэсцкай вобласці 27 чэрвеня 1941 г. Быў усталяваны жорскі акупацыйны рэжым, ад якога пацярпелі ўсе мясцовыя жыхары. Але больш за ўсіх дасталося яўрэям. Ужо праз месяц пачаліся першыя акты генацыду над жыхарамі Іванава і Моталя.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Іванава
- Прадметы Генацыд, Халакост, Гета
- Установы