Спадчына
9 сакавiка 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Панасюка (1947), пісьменніка-дакументаліста, публіцыста, паэта
Мiкалай Васiльевiч Панасюк нарадзіўся 9 сакавiка 1947 г. на хутары непадалёк ад вёскі Галоўчыцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і селяніна. Закончыў Антопальскую сярэднюю школу (1965). У школьныя гады пачаў пісаць вершы. Многія з іх друкаваліся ў «Чырвонай змене», «Сельскай газеце», часопісе «Маладосць», але ў далейшым сваё прызванне знайшоў у дакументальнай прозе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Панасюк Мiкалай Васiльевiч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскi раён, Галоўчыцы, Іванаўскi раён, Іванава, Брэст
- Прадметы Пісьменнікі, Паэты
- Установы
16 мая 2022 г. – 25 гадоў з часу ўвядзення ў эксплуатацыю Кобрынскага мясакамбіната (ААТ «Кобрынскі мясакамбінат», ВУП «Брэсцкія традыцыі»; 1997)
ВУП «Брэсцкія традыцыі» знаходзіцца паблізу вёскі Залессе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Прадпрыемства ўяўляе сабой адасоблены аўтаномны гаспадарчы комплекс, які размешчаны на асобнай прамысловай пляцоўцы, што ў трох кіламетрах ад г. Кобрына, паблізу дзвюх буйных міжнародных аўтамагістралей Брэст-Масква і Кобрын-Гомель. Ён удала размешчаны па-за гарадской тэрыторыяй з вялікім патэнцыялам для далейшага развіцця і пашырэння.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Мясакамбінаты, Прадпрыемствы
- Установы Кобрынскі мясакамбінат, «Брэсцкія традыцыі» ВУП
7 ліпеня 2022 г. — 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы (сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч; 1882–1942), Народнага паэта БССР (1925)
Багатую спадчыну пакінуў нам Янка Купала — паэт, драматург, публіцыст. У перыяд росквіту яго дзейнасці жыхары Заходняй Беларусі, якая тады знаходзілася пад польскай аккупацыяй, не мелі легальнай магчымасці чытаць яго творы. Вершы і паэмы Янкі Купалы траплялі сюды нелегальна, распаўсюджваліся, бывала, у рукапісных сшытках. Сябры Таварыства беларускай школы, якое ў 1936 г. было забаронена польскай уладай, стваралі бібліятэкі, дзе меліся кнігі Янкі Купалы і іншых беларускіх савецкіх паэтаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Купала Янка
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Народныя паэты, Паэты, Драматургі
- Установы
20 мая 2022 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Надзеі Іванаўны Кавалец (1927–2020), педагога, Героя Сацыялістычнай Працы (1978)
Надзея Іванаўна Кавалец (Белка) нарадзілася 20 мая 1927 г. у в. Хільчыцы Тураўскага раёна Мазырскай акругі (цяпер Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Рана засталася без бацькі, Івана Аляксеевіча Белкі, які быў старшынёй калгаса. У студзені 1938 г. яго арыштавалі, абвінавацілі ў шпіянажы і расстралялі ў чэрвені таго ж года (пра гэта даведаліся толькі ў 1965 г. пасля рэабілітацыі). Маці была зусім непісьменнай, а Надзея ў 1941 г. закончыла мясцовую семігодку.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кавалец Надзея Іванаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Вялікае Малешава
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы, Ганаровыя грамадзяне, Заслужаныя настаўнікі, Настаўнікі, Педагогі
- Установы
15 мая 2022 г. — 20 гадоў з дня адкрыцця музея чыгуначнай тэхнікі ў г. Брэсце (2002), установы Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі
Брэст — важны чыгуначны вузел на магістралі Варшава – Масква. У горадзе вырасла не адно пакаленне чыгуначнікаў, якія любяць сваю справу, шануюць чыгуначную тэхніку. У гады перабудовы ветэран-чыгуначнік Аркадзь Віктаравіч Прывецень сабраў групу энтузіястаў і стаў збіраць у лакаматыўным дэпо Брэст старую тэхніку, рамантаваць яе па магчымасці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Музеі, Чыгуначнікі
- Установы Брэсцкі музей чыгуначнай тэхнікі