Спадчына
13 красавіка 2022 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Губенкі (1932-2022), краязнаўца, аўтара малюнкаў ваеннага і пасляваеннага г. Брэста
Уладзімір Мікалаевіч Губенка нарадзіўся 13 красавіка 1932 г. у г. Канатопе Сумскай вобласці (Украінская ССР). У студзені 1940 г. яго бацьку, Мікалая Васільевіча Губенку, назначылі начальнікам чыгуначнага тэхнікума ў г. Брэсце, таму сям’я ў 1940 г. пераехала ў гэты горад. Маці, Таццяна Станіславаўна Смалавік, стала працаваць у Доме палітасветы, была абрана дэпутатам гарадскога Савета народных дэпутатаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Губенка Уладзімір Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Краязнаўцы
- Установы
17 красавіка 2022 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Фёдаравіча Мілаяніна (1912–1994), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна г. Кобрына
Іван ФёдаравічМілаянін нарадзіўся 17 красавіка 1912 г. у в. Васільеўка Палтаўскай вобласці (Украіна) ў сям’і селяніна-бедняка. Рана застаўся сіратою: бацьку забілі бандыты, а маці памерла, калі хлопчыку было 11 гадоў. З 1922 г. Іван выхоўваўся ў дзіцячых дамах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мілаянін Іван Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Франтавікі, Старшыні калгасаў, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
2022 г. — 100 гадоў з часу адкрыцця камунальнай бальніцы ў г. Косава Палескага ваяводства (сучас. Івацэвіцкі р-н; 1922)
Пры польскай уладзе (1920–1939) кіраўніцтва аховай здароўя ажыццяўляў павятовы ўрач, які працаваў ў органе мясцовай ўлады. Косаўскі павет Палескага ваяводства быў раздзелены на 4 урачэбныя раёны з цэнтрамі ў Святой Волі, Косаве, Івацэвічах і Целяханах, дзе знаходзіліся амбулаторыі. Раённыя ўрачы вялі барацьбу з інфекцыйнымі захворваннямі, ажыццяўлялі санітарны наглад за школамі, вялі прыём хворых у амбулаторыях.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Талкачоў Уладзімір Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Косава
- Прадметы Бальніцы
- Установы Косаўская бальніца
3 красавіка 2022 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Антановіча (1937), беларускага і расійскага сацыёлага, дзяржаўнага дзеяча, акадэміка Расійскай акадэміі сацыяльных навук
Іван Іванавіч Антановіч нарадзіўся 3 красавіка 1937 г. у в. Дамашы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У пяцігадовым узросце страціў бацьку, маці засталася з трыма дзяцьмі на руках, але потым зноў выйшла замуж і нарадзіла яшчэ трох дзяцей. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Іван пайшоў у першы класс мясцовай чатырохгадовай школы. Гэту дату — 1 верасня 1944 г. — ён лічыць адной з самых важных у яго жыцці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Антановіч Іван Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Дамашы
- Прадметы Сацыёлагі, Вучоныя, Прафесары, Дзяржаўныя дзеячы, Заслужаныя дзеячы
- Установы
15 красавіка 2022 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Кірыла Варфаламеевіча Смалюка ( 1907–1942), удзельніка антыфашысцкага падполля
Кірыл Варфаламеевіч Смалюк нарадзіўся 15 красавіка 1907 г. у вёсцы Крыўляны Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. З ранніх гадоў пазнаў паднявольную працу, батрачыў у памешчыкаў. У час польскай акупацыі ўдзельнічаў у падпольнай рабоце за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Смалюк Кірыл Варфаламеевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Крыўляны, Рэчыца
- Прадметы Старшыні калгасаў, Падпольшчыкі, Партызаны
- Установы