Спадчына
12 лютага 2022 г. – 60 гадоў з дня стварэння народнага драматычнага тэатра «Вестуны» Столінскага гарадскога Дома культуры (1962), самадзейнага мастацкага калектыву
У 1960-я гг. была папулярнай форма самадзейнай мастацкай творчасцi – агітацыйна-мастацкія брыгады, якія сцэнічнымі сродкамі ажыццяўлялі выхаваўчую, агітацыйную і прапагандысцкую работу. На Беларусі яны ўзніклі ў 1919 г., у 1920–1930-я гг. пашырыліся на будоўлях і прадпрыемствах, у Вялікую Айчынную вайну былі ў партызанскіх атрадах. Найбольшага росквіту агітбрыгады дасягнулі ў 1970-я гг.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Іўковіч Валянцін Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Столін
- Прадметы Агітбрыгады, Мастацкія калектывы, Драматычныя тэатры, Народныя тэатры, Самадзейнае мастацтва
- Установы Народны драматычны тэатр «Вестуны»
2 сакавіка 2022 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Станкевіча (1937–1999), паэта, майстра па вырабах з дрэва
Анатоль Іванавіч Станкевіч нарадзіўся 2 сакавіка 1937 г. у в. Жарабковічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Жыццё паэта складвалася не надта шчасліва. Ад цяжкай працы заўчасна памерла маці, Вера Іванаўна, а пры нямецкіх акупантах у 1942 г. загінуў і бацька, Іван Восіпавіч.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Станкевіч Анатоль Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Жарабковічы, Баранавічы
- Прадметы Паэты, Майстры народнай творчасці
- Установы
26 лютага 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Васіля Васільевіча Бушчыка (1952), вучонага-палітолага, філосафа і сацыёлага
Васіль Васільевіч Бушчык нарадзіўся 26 лютага 1952 г. у в. Вяршок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць Васіль Бушчык пачаў у сямнаццаць гадоў: настаўнічаў у васьмігадовай школе, быў прызначаны дырэктарам Ляскоўскай пачатковай школы Баранавіцкага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бушчык Васіль Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Вяршок
- Прадметы Вучоныя, Філосафы, Палітолагі, Сацыолагі
- Установы
1 сакавіка 2022 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Шкута (1937–2002), вучонага ў галіне інфарматыкі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1982)
Мікалай Васільевіч Шкут нарадзіўся 1 сакавіка 1937 г. у в. Сялявічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1959 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, у якім у 1957 г. была адкрыта кафедра вылічальнай матэматыкі, а ў 1958 г. створаны матэматычны факультэт.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шкут Мікалай Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Сялявічы
- Прадметы Вучоныя, Матэматыкі, Праграмісты, Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі
- Установы
7 красавіка 2022 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Антона Васільевіча Букача (1937–2016), заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь (2000)
Антон Васільевіч Букач нарадзіўся 7 красавіка 1937 г. у в. Гайкоўка Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. У 1949 г. быў залічаны ў першы клас Гайкоўскай пачатковай школы, дзе скончыў чатыры класы. У 1953 г. паступіў у 5 клас Бараноўскай сямігадовай школы рабочай моладзі Жабінкаўскага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Букач Антон Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын, Кобрынскі раён, Гайкоўка
- Прадметы Заслужаныя настаўнікі, Дырэктары
- Установы Кобрынскае вучылішча народных мастацкіх промыслаў