Спадчына
23 студзеня 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Марыі Аляксееўны Мартынавай (1952–2021), кандыдата хімічных навук, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі
Марыя Аляксееўна Мартынава нарадзілася 23 студзеня 1952 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Бацька, Аляксей Міхайлавіч Мартынаў (1904–1999), даследчык гісторыі Кобрыншчыны, першы дырэктар Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава, ганаровы грамадзянін г. Кобрына. Ад бацькоў яна атрымала любоў да кніг, рознабаковасць інтарэсаў і ўменне ладзіць з людзьмі. Калі Аляксей Міхайлавіч быў аўтарытэтам для ўсіх у пытаннях навукі і палітыкі, то маці, Лідзія Пятроўна, вядомая ў горадзе акушэрка, была аўтарытэтам у галіне медыцыны і вядзення хатняй гаспадаркі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мартынава Марыя Аляксееўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Вучоныя, Хімікі
- Установы
2022 г. – 100 гадоў з часу адкрыцця лесапільнага завода ў Косаўскім павеце (Івацэвіцкі р-н; 1922), невялікага прамысловага прадпрыемства
У ходзе Польска-савецкай вайны ў лютым 1919 г. Заходняя Беларусь, у тым ліку і Косаўшчына, была акупіравана Польшчай. 18 сакавіка 1921 г. быў заключаны Рыжскі мірны дагавор, па якому Заходняя Беларусь аказалася пад уладай польскіх паноў. Быў утвораны Косаўскі павет Палескага ваяводства. Канчатковае тэрытарыяльнае афармленне яго адбылося 4 лютага 1921 г. Павет быў падзелены на 5 гмін: Косаўскую, Ружанскую, Пескаўскую, Святавольскую, Боркі-Гічыцкую, Целяханскую.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Косава
- Прадметы Заводы, Лесапільныя заводы
- Установы
2022 г. – 230 гадоў з часу пабудовы сінагогі ў г. Століне (1792), помніка іудзейскай рэлігійнай архітэктуры
У ХVIII ст. у мястэчку Столін Берасцейскага ваяводства (цяпер г. Столін Брэсцкай вобласці), пражывала больш за 400 яўрэяў, яны складалі амаль палову насельніцтва мястэчка. У 1792 г. у цэнтры мястэчка іудзейская абшчына (кагал) пабудавала сінагогу, якая з’яўлялася цэнтрам духоўнага і культурнага жыцця абшчыны.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Столінская сінагога
- Рэгіён Столінскі раён, Столін
- Прадметы Сінагогі, Помнікі культавай архітэктуры, Помнікі архітэктуры
- Установы
17 студзеня 2022 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Валянціна Аляксандравіча Іўковіча (1942), работніка культуры, рэжысёра
Валянцін Аляксандравіч Іўковіч нарадзіўся 17 студзеня 1942 г. у Казахстане. Яго бацька працаваў у пракуратуры, як толькі вызвалілі Гомельшчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, яго перавялі на працу ў вызваленыя раёны, у канцы 1943 г. бацька забраў сюды сям’ю. Бацькі ў вольны час займаліся аматарскай творчасцю, любілі музыку і песні. Адна з цёцей Валянціна нават спявала ў знакамітым ансамблі Л. Уцёсава. У водпуск бацькі з Валянцінам ездзілі ў Маскву, наведвалі тэатры і заапарк.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Іўковіч Валянцін Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Столін
- Прадметы Работнікі культуры, Мастацкія кіраўнікі, Рэжысёры, Агітбрыгады
- Установы
11 лістапада 2022 г. — 105 гадоў з дня абвяшчэння Савецкай улады ў г. Лунінцы (1917), першай на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці
У 1916 г. мястэчка Лунінец Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер горад Брэсцкай вобласці) стаў буйным цэнтрам рэвалюцыйнага руху на Беларускім Палессі. У Лунінцы быў важны чыгуначны вузел сувязі Заходняга і Паўднёва-Заходняга франтоў. У горадзе і вакол яго размяшчаліся штабы, склады, знаходзілася значная колькасць салдат. Бальшавікі праводзілі агітацыйную работу, сюды неаднаразова прыязджаў Міхаіл Васільевіч Фрунзе, які ўзначальваў падпольную бальшавіцкую арганізацыю ў Мінску.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Таганаў Андрэй Іванавіч
- Падзеі Першая сусветная вайна, Кастрычніцкая рэвалюцыя
- Помнікі
- Рэгіён Лунінецкі раён, Лунінец, Столінскі раён, Столін
- Прадметы
- Установы Савецкая ўлада