Спадчына
7 студзеня 2022 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Ганны Мікалаеўны Шутро (1942–2020), заслужанага работніка прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Ганна Мікалаеўна Шутро нарадзілася 7 студзеня 1942 г. у вёсцы Зарой Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць пачала маладой дзяўчынай у 1959 г. на Навагрудскім агародніна-сушыльным заводзе рабочай сокавага цэха. За кароткі час авалодала шэрагам спецыяльнасцей. Працавала на гэтым прадпрыемстве зваршчыкам кансервавага цэха, хімікам, майстрам, інжынерам-тэхнолагам і зарэкамендавала сябе здольным, вопытным, граматным спецыялістам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шутро Ганна Мікалаеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Заслужаныя работнікі, Дырэктары
- Установы Кобрынскі кансервавы завод
30 студзеня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Трафімавіча Рэчыца (1947), паэта-сатырыка, журналіста
Віктар Трафімавіч Рэчыц нарадзіўся 30 студзеня 1947 г. у вёсцы Альшаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Першы сатырычны твор быў апублікаваны ў 1963 г. у пружанскай газеце «Зара камунізму». З таго часу Віктар Рэчыц вырашыў стаць журналістам і пачаў рыхтаваць сябе да газетнай працы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Рэчыц Віктар Трафімавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Альшаны, Івацэвіцкі раён, Івацэвічы
- Прадметы Паэты, Журналісты
- Установы
1 студзеня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Арсенцьевіча Макарука (1947), вучонага ў галіне ветэрынарыі, педагога
Міхаіл Арсенцьевіч Макарук нарадзіўся 1 студзеня 1947 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1969 г. з адзнакай закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Жабінкаўскі» Брэсцкай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Макарук Міхаіл Арсенцьевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Мацы
- Прадметы Вучоныя, Ветэрынары
- Установы
17 студзеня 2022 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Гойшыка (1927–1944), удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Мікалай Васільевіч Гойшык нарадзіўся 17 студзеня 1927 г. у вёсцы Воля Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сялянская сям’я Васіля Дзям’янавіча і Вольгі Андрэеўны Гойшыкаў жыла на хутары. Коля быў малодшым з двух дзяцей. Пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР бацьку назначылі старшынёй Яблонкаўскага сельскага Савета.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гойшык Мікалай Васільевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Воля, Івацэвічы
- Прадметы Партызаны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы
10 студзеня 2022 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Міхайлавіча Вараб’ёва (1942), балетмайстра, рэжысёра-пастаноўшчыка масавых відовішчаў, народнага артыста БССР, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў нарадзіўся 10 студзеня 1942 г. (па іншых звестках 30 кастрычніка 1941 г.) у вёсцы Люшнева Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў майстравітым чалавекам, выдатна вырабляў мяккія скуры, з якіх шылі курткі і паліто.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Люшнева, Брэст
- Прадметы Балетмайстры, Рэжысёры, Народныя артысты, Заслужаныя работнікі
- Установы «Радасць» брэсцкі ансамбль танца