Спадчына
6 студзеня 2022 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Сяргеевіча Талмачова (1922–1998), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, мастака, педагога, заслужанага настаўніка БССР
Міхаіл Сяргеевіч Талмачоў нарадзіўся 6 студзеня 1922 г. у Алтайскім краі ў вялікай сям’і праваслаўнага святара, быў адзінаццатым дзіцём. Сям’я жыла ў Навасібірску, Ленінградзе. У дзяцінстве ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці, майстраваў авіямадэлі. Разам са старэйшай сястрой, якая і прывіла яму любоў да жывапісу, падоўгу маляваў віды Пецяргофа, Петрадварца, скульптуры Летняга сада. У школе вучыўся добра, ахвотна, сярэднюю школу закончыў з залатым медалём.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Талмачоў Міхаіл Сяргеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Мастакі, Педагогі, Заслужаныя настаўнікі
- Установы
29 красавіка 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Наталіі Емяльянаўны Ільніцкай (1952), прадпрымальніка, грамадскага дзеяча
Наталія Емяльянаўна Ільніцкая нарадзілася 29 красавіка 1952 г. у сяле Камарнікі Туркоўскага раёна Львоўскай вобласці (Украіна) у сялянскай сям’і. Бацька ў Вялікую Айчынную вайну быў партызанам, пасля цяжкага ранення застаўся інвалідам. На працягу ўсяго жыцця расказваў пра зверствы фашыстаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ільніцкая Наталія Емяльянаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэсцкі раён, Мухавец
- Прадметы Прадпрымальнікі, Грамадскія дзеячы
- Установы «Лагуна» ТАА г. Брэст
18 студзеня 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Уладзіміравіча Смяховіча (1952), вучонага-гісторыка, доктара гістарычных навук
Мікалай Уладзіміравіч Смяховіч нарадзіўся 18 студзеня 1952 г. у в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. У цяжкія пасляваенныя гады атрымаць добрую адукацыю было вельмі складана. I таму для вясковага хлопчыка, якога з дзяцінства вабілі кнігі, накіраванне ў 1959 г.на вучобу ў Дзівінскую школу-інтэрнат было сапраўдным шчасцем. Да дзевятага класа Мікалай ужо дакладна вызначыўся з будучай прафесіяй — ён марыў быць гісторыкам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Дзівін
- Прадметы Вучоныя, Гісторыкі
- Установы
17 мая 2022 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Георгія Ільіча Скрыпнікава (1907–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза
Георгій Ільіч Скрыпнікаў нарадзіўся 17 мая 1907 г. у сяле Султан Стаўрапольскага павета (цяпер Андропаўскага раёна Стаўрапольскага края) у сялянскай сям’і. Закончыў сем класаў у мясцовай школе. У Чырвоную армію прызваны ў 1931 г., служыў да 1936 г., затым працаваў у калгасе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Скрыпнікаў Георгій Ільіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Установы
21 студзеня 2022 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Рыгора Раманавіча Шырмы (1892–1978), харавога дырыжора, фалькларыста, народнага артыста БССР, народнага артыста СССР, Героя Сацыялістычнай Працы
Рыгор Раманавіч Шырма нарадзіўся 21 студзеня 1892 г. у в. Шакуны Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Захапленне роднай песняй пачалося ў раннім дзяцінстве. Першым, хто дапамог Рыгору адчуць прыгажосць харавых спеваў, быў хатні настаўнік Салук. Любоў да песні ўзрасла ў час вучобы ў Пружанскім гарадскім вучылішчы (1905–1910), цягу юнака да народнай паэзіі заўважыў настаўнік літаратуры Манцэвіч, які і параіў Рыгору Раманавічу запісваць песні.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шырма Рыгор Раманавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Шакуны
- Прадметы Музыканты, Фалькларысты, Дырыжоры, Народныя артысты, Героі Сацыялістычнай Працы
- Установы