Спадчына
20 студзеня 2022 г. – 220 гадоў з дня нараджэння Ігнація Жалязоўскага (свец. Якаў Лявонцьевіч, 1802–1872), рэлігійнага праваслаўнага дзеяча, епіскапа Брэсцкага, вікарыя Літоўскага
Якаў Лявонцьевіч Жалязоўскі нарадзіўся 20 студзеня 1802 г. у в. Вялікія Сяхновічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і ўніяцкага святара. У 1812–1821 гг. Якаў вучыўся ў Брэсцкім дваранскім вучылішчы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Жалязоўскі Ігнацій
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Вялікія Сяхновічы
- Прадметы Рэлігійныя дзеячы
- Установы
25 лютага 2022 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Яўгена Сяргеевіча Шатохіна (1947– 2012), мастака, педагога, грамадскага дзеяча
Яўген Сяргеевіч Шатохін нарадзіўся 25 лютага 1947 г. ў г. Пінску (цяпер Брэсцкай вобласці). З 1958 г. па 1962 г. займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва Дома піянераў пад кіраўніцтвам Я. П. Пулхава. Рана пачаў самастойнае жыццё – пасля васьмі класаў з’ехаў у Бранск, паступіў у рамеснае вучылішча і вучыўся ў вячэрняй школе. Атрымаў мастацкую адукацыю ў Арлоўскім педагагічным (на мастацка-графічным фапкультэце, але не закончыў) і Харкаўскім мастацка-прамысловым (закончыў у 1973 г.) інстытутах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шатохін Яўген Сяргеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Мастакі, Грамадскія дзеячы
- Установы
20 лютага 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Ніны Васільеўны Гарагляд (1952), журналіста, паэта, пісьменніка
Ніна Васiльеўна Гарагляд (Дзякава) нарадзілася 20 лютага 1952 г. на хутары Паўлінава Лышчанскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сям’і. Рана засталася без бацькі, выхоўвалася ў Целяханскім дзіцячым доме Івацэвіцкага раёна. У 1969 г. скончыла 10 клас Лышчанскай сярэдняй школы. Працавала піянерважатай у роднай школе. У 1970 г. паступіла на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гарагляд Ніна Васiльеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Лышча, Камянецкі раён, Камянец
- Прадметы Журналісты, Пісьменнікі, Паэты
- Установы
6 лютага 2022 г. – 35 гадоў з дня стварэння Драгічынскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў (1987)
Гісторыя ветэранскай арганізацыі ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці пачалася 6 лютага 1987 г., калі ў сувязі з прапановай ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў, вязняў фашысцкіх канцлагераў, сем’яў загінуўшых воінаў і партызан на раённай устаноўчай канферэнцыі быў створаны аб’яднаны Савет ветэранаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Драгічын
- Прадметы Ветэраны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы Драгічынская арганізацыя ветэранаў
1 студзеня 2022 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Таццяны Іванаўны Самцовай (1922–2003), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага настаўніка БССР
Таццяна Іванаўна Самцова нарадзілася 1 студзеня 1922 г. у в. Навіны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1939–1941 гг. – студэнтка Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічала ў партызанскім руху на тэрыторыі Мінскай вобласці – была сувязной у партызанскім атрадзе № 212.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Самцова Таццяна Іванаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Партызаны, Педагогі, Заслужаныя настаўнікі
- Установы