Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі нарадзіўся 11 лістапада 1821 г. у сям’і лекара. Скончыў Пецярбургскае ваенна-інжынернае вучылішча (1843). Першы раман Ф. М. Дастаеўскага «Бедныя людзі» (1846) паставіў аўтара ў шэраг вядомых прадстаўнікоў натуральнай школы, высока ацэнены крытыкамі.

Дадатковая інфармацыя

Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі нарадзіўся 3 снежня 1791 г. у в. Бялавічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, уніяцкі святар Лявон Гамаліцкі, амаль пяцьдзясят гадоў служыў у бялавіцкай Свята-Ільінскай царкве. Пачатковую, а затым і сярэднюю адукацыю Міхаіл атрымаў у школе манахаў-базыльянаў у Жыровічах. У 1809 г. паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта, вучыўся ў прафесара Юзафа Франка.

Дадатковая інфармацыя

Надзея Мікалаеўна Парчук нарадзілася 27 верасня 1951 г. у в. Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Па стане здароўя Надзея на пяць гадоў пазней пайшла ў школу, вучылася са сваім малодшым братам у адным класе. Пасля заканчэння Ладаражскай дзесяцігодкі (1973) яна паспяхова паступіла ў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум.

Дадатковая інфармацыя

Міхаіл Васільевіч Мятліцкі нарадзіўся 23 кастрычніка 1951 г. у г. Мінску. Школьнікам хадзіў на бальныя танцы, потым у тэатральную школу-студыю, якую вёў студэнт-рэжысёр, удзельнічаў у дзіцячых тэлеперадачах — чытаў вершы. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, дзе педагогамі былі народная артыстка РСФСР Вера Паўлаўна Рэдліх і народны артыст БССР Юрый Уладзіміравіч Сідараў.

Дадатковая інфармацыя

Георгій Георгіевіч Амельянюк нарадзіўся 10 снежня 1966 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Яшчэ ў школьныя гады Георгій выяўляў цікавасць да навукова-пазнавальнай літаратуры, быў пераможцам ва ўсіх школьных алімпіядах, прызёрам гарадскіх алімпіяд па хіміі, матэматыцы і беларускай мове, з’яўляўся старшынёй вучэбнага камітэта. Юнак уваходзіў у склад зборнай горада па валейболе, займаў прызавыя месцы ў спаборніцтвах па спартыўным мнагабор’і, іграў на бас-гітары ў ансамблі «Чырвоны гваздзік». У 1983 г. Георгій закончыў СШ № 1 г. Кобрына.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 147 з 427