Спадчына
1861 г. — 160 гадоў з дня нараджэння Францішка Бруздовіча (1861–1912), беларускага мастака ў галіне манументальна-дэкаратыўнага і станковага жывапісу
Францішак Бруздовіч нарадзіўся ў 1861 г. у вёсцы Бродніца Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Вучыўся ў Варшаве (1880–1883), у Кракаўскай школе мастацтваў у Яна Матэйкі (1883–1887). Пасля атрымання адукацыі працаваў у Польшчы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бруздовіч Францішак
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Бродніца
- Прадметы Мастакі
- Установы
11 лістапада 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Георгія Сцяпанавіча Мусевіча (1931–2014), заслужанага трэнера Беларусі, краязнаўца
Георгій Сцяпанавіч Мусевіч нарадзіўся 11 лістапада 1931 г. у в. Дзмітравічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Сцяпан Сцяпанавіч Мусевіч, паходзіў з сялян, скончыў настаўніцкую семінарыю ў Бялай Падлясцы. Маці, Алена Пятроўна Мусевіч (Елінецкая), займалася сям’ёй, была цудоўнай гаспадыняй.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мусевіч Георгій Сцяпанавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Камянец, Дзмітравічы
- Прадметы Трэнеры, Краязнаўцы
- Установы
25 чэрвеня 2021 г. — 80 гадоў з дня стварэння Старасельскага партызанскага атрада імя М. М. Чарнака брыгады імя І. В.Сталіна Брэсцкага партызанскага злучэння (1941)
На другі дзень вайны ў лесе ля в. Старое Сяло Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці арганізавалася група байцоў і камандзіраў (каля 300 чалавек), якія адсталі ад часцей Чырвонай арміі, пад камандаваннемлейтэнанта Сяргея Сяргеевіча Шыканава, камандзіра кулямётнай роты 125-га палка. Было вырашана застацца ў Старасельскім лесе і арганізаваць партызанскі рух у тыле ворага. 25 чэрвеня 1941 г. быў створаны Старасельскі партызанскі атрад — першы на Жабінкаўшчыне.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чарнак Міхаіл Мікітавіч, Шыканаў Сяргей Сяргеевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Старое Сяло
- Прадметы Партызанскія атрады, Партызаны
- Установы Брэсцкае партызанскае злучэнне, Старасельскі партызанскі атрад
15 кастрычніка 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Дзенісейкі (1946), пісьменніка-дакументаліста, публіцыста, краязнаўца
Анатоль Іванавіч Дзенісейка нарадзіўся 15 кастрычніка 1946 г. у в. Вулька-Антопальская Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Антопальскай сярэдняй школы праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі (1965–1968). У 1973 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Вулька Антопальская, Іванава
- Прадметы Пракуроры, Пісьменнікі, Публіцысты, Краязнаўцы
- Установы
10 лістапада 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Тарасюка (1941–2009), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Іван Іванавіч Тарасюк нарадзіўся 10 лістапада 1941 г. у в. Казаваты Ратнаўскага раёна Валынскай вобласці ў сям’і сельскіх працаўнікоў Матроны Сазонаўны і Івана Сідаравіча. Вучыўся ў сярэдняй школе ў в. Самары, куды з васьмі гадоў штодня 6 км хадзіў пешшу. Пасля заканчэння дзесяцігодкі працаваў трактарыстам у саўгасе «Самарскі».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Тарасюк Іван Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Хідры
- Прадметы Старшыні калгасаў, Заслужаныя работнікі
- Установы