Спадчына
20 лістапада 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Аляксандравіча Грэся (1941), вучонага ў галіне ўралогіі, выдатніка аховы здароўя
Аркадзь Аляксандравіч Грэсь нарадзіўся 20 лістапада 1941 г. у в. Жабінцы Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1950-я гг. сям’я перабралася ў г. Баранавічы, дзе Аркадзь закончыў сярэднюю школу (1958). Хацеў вучыцца далей, выбраў лячэбны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, які закончыў у 1964 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Грэсь Аркадзь Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Жабінцы, Баранавічы
- Прадметы Урачы, Вучоныя, Прафесары
- Установы
20 сакавіка 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Баландзіна (1946), гісторыка, культуролага, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь (2021)
Канстанцін Іванавіч Баландзін нарадзіўся 20 сакавіка 1946 г. у в. Крошын Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і рабочых. Закончыў сярэднюю школу ў Баранавічах (1963), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «гісторыя» (1969).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Баландзін Канстанцін Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Крошын, Баранавічы
- Прадметы Гісторыкі, Вучоныя, Прафесары, Заслужаныя дзеячы
- Установы
6 красавіка 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Фёдара Пятровіча Сянько (1936–2020), дзяржаўнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1971)
Фёдар Пятровіч Сянько нарадзіўся 6 красавіка 1936 г. у в. Казлякевічы Навамышскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна. Жылі небагата, бацькі з дзяцінства прывучалі трох сыноў да працы на зямлі. У школу хлопчыкі хадзілі за 7 км, цягнуліся да ведаў, марылі аб лепшым жыцці. Бацька ў 1943 г. пайшоў на фронт, загінуў пад Кёнігсбергам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сянько Фёдар Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Казлякевічы
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы, Дзяржаўныя дзеячы
- Установы
16 верасня 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Лысенкі (1931–2020), археолага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2003), Ганаровага грамадзяніна г. Пінска
Пётр Фёдаравіч Лысенка нарадзіўся 16 верасня 1931 г. у в. Зарачаны Полацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1946 г. сям’я пераехала ў г. Пінск, Пётр вучыўся ў СШ № 2. Скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1953). Працаваў настаўнікам гісторыі ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Пасля службы ў Савецкай арміі вярнуўся на педагагічную працу.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лысенка Пётр Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Археолагі, Вучоныя, Прафесары, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
11 мая 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Канстанцінавіча Літвіна (1951), кампазітара
Мікалай Канстанцінавіч Літвін нарадзіўся 11 мая 1951 г. у вёсцы Пятрэвічы Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі прафесара, народнага артыста БССР Анатоля Васільевіча Багатырова(1977).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Літвін Мікалай Канстанцінавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Пятрэвічы
- Прадметы Кампазітары
- Установы