Спадчына
18 лістапада 2021 г. — 50 гадоў з часу заснавання Пінскага адкрытага акцыянернага таварыства «Кавліцмаш» (1971), прадпрыемства машынабудавання
18 лістапада 1971 г. міністрам станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці СССР быў падпісаны загад № 312 «Аб будаўніцтве завода ўніфікаваных і спецыяльных вузлоў для ліцейных аўтаматычных ліній» — першага з прадпрыемстваў станкабудаўнічага комплексу, стварэнне якога было запланавана ў г. Пінску Брэсцкай вобласці. Першая чарга завода была ўведзена ў эксплуатацыю ўжо ў студзені 1974 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Заводы
- Установы «Кавліцмаш»
29 жніўня 2021 г. — 75 гадоў з часу заснавання Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа імя А. Я. Кляшчова (1946)
Пасля Вялікай Айчыннай вайны востра адчуваўся недахоп кваліфікаваных кадраў у сельскай гаспадарцы. Пастановай Савета Міністраў БССР № 1659 ад 29 жніўня 1946 г. быў створаны Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум Міністэрства земляробства БССР. Загадам па Міністэрству земляробства СССР № 810 ад 14 кастрычніка 1946 г. замест сельскагаспадарчага тэхнікума быў арганізаваны Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Каледжы, Установы адукацыі
- Установы Пінскі аграрна тэхнічны каледж
21 кастрычніка 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Васіля Міхайлавіча Дубейкі (1961), настаўніка гісторыі, краязнаўца
Васіль Міхайлавіч Дубейка нарадзіўся 21 кастрычніка 1961 г. у в. Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў мясцовую сярэднюю школу. З 1985 г. жыве і працуе ў Баранавіцкім раёне. У 1987 г. завочна скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дубейка Васіль Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Семігосцічы, Баранавіцкі раён
- Прадметы Настаўнікі, Гісторыкі, Краязнаўцы
- Установы
12 ліпеня 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Пятра Фаміча Кароліка (1931–1997), першага дырэктара Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній
Пётр Фаміч Каролік нарадзіўся 12 ліпеня 1931 г. у в. Гукова Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля Вялікай Айчыннай вайны сям’я пераехала ў г. Баранавічы. Пасля заканчэння Львоўскага політэхнічнага інстытута ў 1954 г. пачаў працоўную дзейнасць на нафтаперапрацоўчым заводзе. Потым быў назначаны начальнікам участка Брэсцкага мантажнага ўпраўлення трэста «Белэлектрамантаж».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Каролік Пётр Фаміч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Гукова, Баранавічы
- Прадметы Дырэктары
- Установы Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній
12 кастрычніка 2021 г. — 55 гадоў з дня заснавання прадпрыемства «Сельгастэхніка» ў г. Жабінцы (1966; ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка»)
Жабінкаўскае раённае аб’яднанне «Сельгастэхніка» арганізавана 12 кастрычніка 1966 г. На яго ўскладваліся рамонт і тэхнічнае абслугоўванне машынна-трактарнага парка, жывёлагадоўчага абсталявання ферм.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Жабінка
- Прадметы Жабінкаўская сельгастэхніка, Прадпрыемствы
- Установы