Спадчына
13 кастрычніка 2021 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Лізаветы Карпаўны Кухаравай (1916–2009), бібліятэчнага работніка, заслужанага дзеяча культуры БССР
Лізавета Карпаўна Кухарава нарадзілася 13 кастрычніка 1916 г. у Саратаўскай губерні. У 1933–1936 гг. навучалася ў Саратаўскім бібліятэчным тэхнікуме, пасля заканчэння якога ёй была прысвоена кваліфікацыя «Загадчык раённай бібліятэкі».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кухарава Лізавета Карпаўна, Унукаў Мікалай Маркавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск, Брэст
- Прадметы Бібліятэкары, Заслужаныя дзеячы
- Установы Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага
2 студзеня 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Арсенія Мікалаевіча Цецерука (1941–2020), архітэктара, мастака, самадзейнага паэта і кампазітара, грамадскага дзеяча ўкраінскай меншасці ў Беларусі
Арсеній Мікалаевіч Цецярук нарадзіўся 2 студзеня 1941 г. у вёсцы Травы Павіццеўскага сельсавета Дзівінскага раёна (злілася з в. Павіцце Кобрынскага раёна) Брэсцкай вобласці. У 1958 г. скончыў Павіццеўскую сярэднюю школу. У школе ў Арсенія выявіліся здольнасці да малявання і ігры на музычных інструментах: яго малюнкі размяшчалі ў школьнай насценнай газеце, актыўна ўдзельнічаў у гуртку мастацкай самадзейнасці. Баян і песня суправаджалі ўсё яго жыццё.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Цецярук Арсеній Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Павіцце, Брэст
- Прадметы Архітэктары, Мастакі, Паэты, Кампазітары
- Установы Брэсцкая дзіцячая мастацкая школа
11 чэрвеня 2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Яўгена Рыгоравіча Пякарскага (1911–1942), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі і барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі
Яўген Рыгоравіч Пякарскі нарадзіўся 11 чэрвеня 1911 г. у вёсцы Турна Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З успамінаў яго сястры Ганны Рыгораўны Малыхі ён рос паслухмяным і сціплым. Скончыў сем класаў агульнаадукацыйнай польскай школы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пякарскі Яўген Рыгоравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Турна
- Прадметы Удзельнікі рэвалюцыйнага руху
- Установы
13 жніўня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Лышчыка (1951–2011), скульптара
Аляксандр Іванавіч Лышчык нарадзіўся 13 жніўня 1951 г. у г. Камянцы Брэсцкай вобласці. Бацька, Іван Сямёнавіч Лышчык, працаваў у перасоўнай механізаванай калоне № 14; маці, Клаўдзія Арцёмаўна, — медсястрой у раённай бальніцы. З дзяцінства Саша захапляўся лепкай, яго лепшым сябрам быў пластылін. Ствараў звычайна салдацікаў — цэлыя арміі, што зусім і не дзіўна для хлапчука пасляваеннага пакалення. Так дзіцячая гульня, прыродная цяга да творчасці перараслі ў моцнае патрабаванне займацца творчасцю прафесійна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лышчык Аляксандр Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Камянец
- Прадметы Скульптары
- Установы
9 верасня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Васіля Антонавіча Плаўчанкі (1951), генерал-маёра танкавых войск
Васіль Антонавіч Плаўчанка нарадзіўся 9 верасня 1951 г. у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацька, Антон Антонавіч Плаўчанка (1913–1979), былы партызан брыгады «Савецкая Беларусь», першы рэдактар раённай газеты «Чырвоны сцяг» (1944–1953), старшыня Давыд-Гарадоцкага райвыканкама (1953–1958), настаўнік працоўнага навучання СШ № 2 (1958–1975). Маці, Вольга Сцяпанаўна (1923–2012), настаўніца пачатковых класаў СШ № 1.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Плаўчанка Васіль Антонавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Генералы
- Установы