Спадчына
2021 г. — 65 гадоў з дня адкрыцця Дома культуры чыгуначнікаў Брэсцкага аддзялення чыгункі (1956)
Дом культуры чыгуначнікаў Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі быў створаны ў 1948 г. У 1956 г. адкрыты ў перабудаваным памяшканні кінатэатра па вул. Кіжаватава, 9/1, які быў уладкаваны ў будынку былога касцёла, закрытага на пачатку 1950-х гг. Касцёл Сэрца Іісуса быў пабудаваны ў 1932 г. па праекце брэсцкага архітэктара Юзафа Баранскага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Чыгуначнікі, Дамы культуры, Установы культуры
- Установы Брэсцкі дом культуры чыгуначнікаў
9 снежня 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Барысавіча Токарава (1931–2015), акцёра, заслужанага артыста БССР
Генадзь Барысавіч Токараў нарадзіўся 9 снежня 1931 г. у г. Смаленску ў сям’і служачых. У родным горадзе скончыў тэатральную студыю (1955). Год працаваў у адным з тэатраў на Урале. У 1956 г. прыехаў у Маскву пацікавіцца магчымасцю перайсці ў іншы тэатр, быў запрошаны ў Брэсцкі абласны драматычны тэатр імя Ленінскага камсамола Беларусі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Токараў Генадзь Барысавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Акцёры, Заслужаныя дзеячы
- Установы Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы
2021 г. — 555 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Дзівін (Кобрынскі р-н; 1466)
Аграгарадок Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці — цэнтр Дзівінскага сельсавета, адзін з самых вялікіх населеных пунктаў у раёне, знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы раёна каля возера Любань, за 33 км ад райцэнтра. Дзівін (мясцовыя назвы Дывэн, Дывын, Дывін) багаты сваімі традыцыямі, паданнямі, культурай і гісторыяй.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Дзівін
- Прадметы Вёскі, Аграгарадкі
- Установы
27 чэрвеня 2021 г. — 80 гадоў з дня подзвігу савецкіх кулямётчыкаў у пачатку Вялiкай Айчыннай вайны ў Белавежскай пушчы (Камянецкі р-н; 1941)
У першыя днi Вялікай Айчынная вайны 49-я стралковая Чырванасцяжная дывізія (яе штаб знаходзіўся ў Высока-Літоўску) пад націскам нямецка-фашыскіх войск адыходзіла на ўсход, частка яе падраздзяленняў ішла цераз Белавежскую пушчу ў напрамку Пружан.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Камянюкі, Белавежская пушча
- Прадметы Чырвонаармейцы, Брацкія магілы, Помнікі воінскай славы
- Установы
27 мая 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Уладзіміравіча Рызо (1956), паэта
Аляксандр Уладзіміравіч Рызо нарадзіўся 27 мая 1956 г. у г. Брэсце. Скончыў факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў на інжынерных пасадах. Некаторы час жыў у Венгрыі, але вярнуўся на радзіму, працаваў на заводзе «Брэстгазаапарат».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Рызо Аляксандр Уладзіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Паэты
- Установы