Спадчына
2021 г. — 40 гадоў з часу выяўлення святой крыніцы ля в. Вяжное Пружанскага раёна (1981), помніка прыроды
Побач з вёскай Вяжное Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці працякала невялічкая рачулка Кубанька. Была яна такая вузенькая, што мясцовыя жыхары жартам называлі яе Пераплюйкай. Але прыйшоў час і па рэчышчы Кубанькі вырашылі пракласці меліярацыйны канал. Калі пракладвалі яго ў 1981 г., у адным з месцаў з-пад каўша экскаватара ўвысь ускінуліся некалькі магутных трохмятровых фантанаў вады. Пасля напор вады аслабеў, а каб засцерагчы гэтую ваду ад іншай, было ўстаноўлена бетоннае кальцо.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Вяжноўская Свята Мікалаеўская царква, Вяжноўская крыніца
- Рэгіён Пружанскі раён, Вяжное, Камянецкі раён, Дымнікі
- Прадметы Крыніцы, Манастыры, Цэрквы
- Установы
26 чэрвеня 2021 г. — 80 гадоў з пачатку дзейнасці партызанскага атрада пад камандаваннем В. З. Каржа (Пінск; 1941), аднаго з першых у Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны
Васіль Захаравіч Корж (1899–1967) у 1921–1925 гг. быў актыўным удзельнікам партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. З 1925 г. працаваў старшынёй калгасаў у Слуцкім і Старобінскім раёнах. У 1931–1939 гг. служыў у органах НКВД. У 1936–1937 гг. у якасці камандзіра інтэрнацыянальнага атрада ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Корж Васіль Захаравіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Пінск, Пінскі раён, Пасенічы
- Прадметы Партызаны, Героі Савецкага Саюза, Генералы
- Установы Пінскае партызанскае злучэнне
14 ліпеня 2021 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Альфрэда Аляксандравіча Мікуса (1966), фатографа, фотамастака, фотажурналіста
Альфрэд Аляксандравіч Мікус нарадзіўся 14 ліпеня1966 г.у пружанскім раддоме. Змаленства жыў з бабуляй і дзядуляй у вёсцы Плябанцы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У пяцігадовымузросце маці, Надзея Мікалаеўна Мікус, забрала яго ў Мінск, але кожнае лета Альфрэд праводзіў у Плябанцах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мікус Альфрэд Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Плябанцы
- Прадметы Фатографы, Фотамастакі
- Установы
12 мая 2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Кузьміча Барысава (1911–1975), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна г. Кобрына
Дзмітрый Кузьміч Барысаў нарадзіўся 12 мая 1911 г. у вёсцы Ясенкі Тульскай губерні (цяпер Тульскай вобласці). Працаваў машыністам урубавай машыны на шахце ў г. Анжэра-Суджанску Кемераўскай вобласці, на Кузбасе. У 1929 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Барысаў Дзмітрый Кузьміч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Артылерысты, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
13 ліпеня 2021 г. — 155 гадоў з дня нараджэння Напалеона Казіміравіча Чарноцкага (1866–1937), публіцыста, перакладчыка
Напалеон Казіміравіч Чарноцкі нарадзіўся 13 ліпеня 1866 г. у маёнтку Нача Брынздоўская Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Малодшы брат уладара маёнтка Нача Міхала Чарноцкага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чарноцкі Напалеон Казіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Нача
- Прадметы Публіцысты, Перакладчыкі, Урачы
- Установы