Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Валерый Барысавіч Коваль нарадзіўся 24 красавіка 1951 г. у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. Бацька ў маладосці іграў на кларнеце, дзядзя — на гармоні, маці добра спявала, але спецыяльнай музычнай адукацыі яны не мелі. У чацвёртым класе Валера Коваль прыйшоў у школьны духавы аркестр, з таго часу яго лёс стаў звязаны з музыкай.

Дадатковая інфармацыя

Яўген Сцяпанавіч Парфянюк нарадзіўся 11 жніўня 1921 г. у вёсцы Лядавiчы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і праваслаўнага свяшчэнніка. У 1930-я гг. вучыўся ў Рускай гімназіі г. Брэст-над-Бугам, дзе выхоўваўся ў духу рускага патрыятызму. У гімназію ездзіў за 15 км з Косічаў, дзе тады служыў бацька, айцец Стэфаній.

Святлана Ануфрыеўна Курылік (у дзявоцтве Локтыш) нарадзілася 28 мая 1971 г. у вёсцы Люсіна Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вёска знакаміта тым, што тут напачатку ХХ ст. настаўнічаў малады Якуб Колас, апісаў яе ў аповесці «У палескай глушы». У 1977 г. Святлана пайшла вучыцца ў СШ № 2 г. Ганцавічы. У 1983 г. разам з сям’ёй пераехала ў Цюменскую вобласць (Расія), на радзіму вярнулася ў 1988 г.

Дадатковая інфармацыя

Свята-Міхайлаўская царква пабудавана ў цэнтры вёскі Астрамечава Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) на месцы спарахнелай драўлянай, якая пабудавана ў 1720 г. на сродкі канюшага (стольніка) ваяводства Берасцейскага Міхаіла Станіслава Сузіна. Маёнтак Сузіных знаходзіўся ў Астрамечаве з пачатку ХVII ст. Будаўніцтва новага мураванага храма пачалося ў 1840 г. на сродкі памешчыцы Ганны Сузін (па мужу Швыкоўскай) і ахвяраванні прыхаджан.

Дадатковая інфармацыя

Міхаіл Іванавіч Дзямчук нарадзіўся 28 мая 1946 г. у вёсцы Дзявяткі Закросніцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласціў сялянскай сям’і. Бацька, Іван Іосіфавіч, быў здольным да вучобы і марыў, каб сын атрымаў вышэйшую адукацыю. Міхаіл закончыў сем класаў у вёсцы Рынкі, потым вучыўся ў сярэдняй школе № 2 г. Кобрына. Праяўляў цікавасць да вучобы, вучыўся на «выдатна». Велізарнае жаданне дасягнуць поспеху пры пастаяннай і карпатлівай працы, мэтанакіраванасці дазволілі юнаку закончыць школу з залатым медалём.

Старонка 166 з 427