Спадчына
23 ліпеня 2021 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Паўла Юр’евіча Татарнікава (1971), кніжнага графіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2010)
Павел Юр’евіч Татарнікаў нарадзіўся 23 ліпеня 1971 г. у г. Брэсце ў сям’і мастакоў Юрыя Іванавіча і Валянціны Аляксандраўны Татарнікавых. Бацькі дазвалялі яму і старэйшай сястры карыстацца сваімі фарбамі, пэндзлямі, алоўкамі і паперай. Вучыўся Павел у СШ № 20 г. Брэста, займаўся ў дзіцячай мастацкай школе, у 12-гадовым узросце быў прыняты ў Рэспубліканскую школу-iнтэрнат па музыцы i выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка ў Мінску.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Татарнікаў Павел Юр’евіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі, Ілюстратары
- Установы
12 ліпеня 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Фёдаравіча Саевіча (1956), вучонага ў галіне лесазнаўства і аховы прыроды
Канстанцін Фёдаравіч Саевіч нарадзіўся 12 ліпеня 1956 г. у вёсцы Ясень Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Карані роду Саевічаў — белавежскія. Прапрадзед Фёдар служыў лесніком на кардоне ва ўрочышчы Ясень яшчэ ў 1846 г. Тут жа нарадзіўся прадзед Міхаіл, якi некалькі дзесяцігоддзяў свайго жыцця аддаў Белавежскай пушчы. Яго сын Канстанцін працаваў дзясятнікам па прыёме нарыхтаванай драўніны.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Саевіч Канстанцін Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Ясень, Белавежская пушча
- Прадметы Лесаводы, Вучоныя, Прафесары, Кампазітары
- Установы
7 ліпеня 2021 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Астапа Васільевіча Лапскага (1926–2012), украінскага мовазнаўца-асветніка, выкладчыка кафедры ўкраінскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, паэта
Астап Васільевіч Лапскі нарадзіўся 7 ліпеня 1926 г. у сяле Гуцкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька Васіль Іванавіч Лапскі — паляк, маці Дарка Паўлаўна Валасюк — украінка. Праз некаторы час сям’я пераехала ў в. Рыкавічы каля Крупчыц (цяпер Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лапскі Астап Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Гуцкі
- Прадметы Паэты, Мовазнаўцы, Прафесары
- Установы
9 чэрвеня 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Марыі Мікалаеўны Клачковіч (1946), заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь, ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна
Марыя Мікалаеўна Клачковіч нарадзілася 9 чэрвеня 1946 г. у вёсцы Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Педагагічную дзейнасць пачала ў 1965 г. старшай піянерскай важатай у Лясковіцкай васьмігадовай школе Іванаўскага раёна. Праз год паступіла ў Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна на хіміка-біялагічны факультэт.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Клачковіч Марыя Мікалаеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын, Кобрынскі раён, Бельск, Драгічынскі раён, Леснікі
- Прадметы Настаўнікі, Заслужаныя настаўнікі, Ганаровыя грамадзяне
- Установы Кобрынскі прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання
2021 г. — 25 гадоў з часу заснавання Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Званец» (Драгічынскі р-н; 1996)
Міжнародная арніталагічная экспедыцыя, якая праходзіла ў пачатку 1990-х гг. на Беларускім Палессі, адкрыла існаванне вялізнай папуляцыі вяртлявай чаротаўкі, што стала сенсацыяй. Знаходка дапоўніла ўяўленні навукоўцаў пра біялогію гэтага таямнічага віду і вывела нашу краіну ў лідары ў Еўропе па колькасці рэдкай птушкі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён
- Прадметы Заказнікі
- Установы Заказнік «Званец»