Спадчына
25 жніўня 2021 г. — 475 гадоў з часу першага згадвання в. Павіцце ў пісьмовых крыніцах (Кобрынскі раён; 1546)
Вёска Павіцце (або Повіць) Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гісторыю, адлічвае сваё існаванне ад ХVI ст. Першае згадванне ў пісьмовых крыніцах — 25 жніўня 1546 г., сяло Паветцы Палескага ключа Ратненскага павета Каралеўства Польскага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Павіцце
- Прадметы Вёскі, Аграгарадкі
- Установы
2021 г. — 60 гадоў з часу ўзвядзення будынка сярэдняй школы № 2 г. Давыд-Гарадка (Столінскі р-н; 1961), дзяржаўнай установы адукацыі
Адразу пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў улады прынялі ўсе меры для арганізацыі школьнага навучання дзяцей. Ужо ў ліпені быў адноўлены аддзел народнай адукацыі Давыд-Гарадоцкага райвыканкама. Па рашэнні Пінскага аблвыканкама ў г. Давыд-Гарадку (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) 1 верасня 1944 г. была адкрыта пачатковая школа з рускай мовай навучання. Дырэктарам быў назначаны А. І. Галавач.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шэлехаў Міхаіл Уладзіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Школы
- Установы Сярэдняя школа № 2 г. Давыд Гарадка
31 кастрычніка 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Барысавіча Андрэйчава (1931), былога вязня фашызму, доктара тэхнічных навук
Уладзімір Барысавіч Андрэйчаў нарадзіўся 31 кастрычніка 1931 г. у г. Днепрапятроўску (Украіна). Бацька, Барыс Рыгоравіч Андрэйчаў (1906–1998), паходзіў з Кубані, інжынер, будаўнік мастоў; у 1940 г. быў накіраваны ў Брэст на будаўніцтва чыгуначнага моста цераз Заходні Буг. У Брэсце маці, Яўгенію Андрэеўну (1908–1953), паставілі загадваць магазінам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Андрэйчаў Уладзімір Барысавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Жабінкаўскі раён, Жабінка, Хмелева
- Прадметы Вязні фашызму, Вучоныя, Прафесары
- Установы
15 ліпеня 2021 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Серафіма Жыровіцкага (Раман Раманавіч Шахмуць; 1901–1946), рэлігійнага дзеяча, новапакутніка Беларускай праваслаўнай царквы
Раман Раманавіч Шахмуць нарадзіўся 15 ліпеня 1901 г. у сяле Падлессе Ляхавіцкай воласці Мінскай губерні (цяпер вёска Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Нягледзячы на вялікую беднасць, Раману ўдалося скончыць двухгадовае народнае вучылішча ў Ляхавічах. З дзяцінства хлопчыка цягнула да царквы, дзе ён многа і старанна маліўся. Свята-Духаўская царква в. Падлессе пабудавана з дрэва ў другой палове ХVIII ст., вядома цудатворнай іконай Божай Маці «Падлеская».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шахмуць Раман Раманавіч, Серафім Жыровіцкі
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Падлессе
- Прадметы Рэлігійныя дзеячы
- Установы
14 ліпеня 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Цімафея Зіноўевіча Ільеўскага (1961), тэатральнага рэжысёра, педагога, драматурга
Цімафей Зіноўевіч Ільеўскі нарадзіўся 14 ліпеня 1961 г. у г. Брэсце. Яго бацька, Зіновій Барысавіч Ільеўскі (1913–2001), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваенны карэспандэнт, пасля вайны прыехаў сюды працаваць журналістам, 30 гадоў быў адказным сакратаром абласной газеты «Заря». Маці, Лідзія Іванаўна, таксама працавала ў «Заре». У сям’і любілі і цанілі кнігі, гэта любоў перадалася Цімафею, які з дзяцінства шмат чытаў і сачыняў вершы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ільеўскі Цімафей Зіноўевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Рэжысёры, Драматургі, Тэатральныя дзеячы
- Установы Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы