Спадчына
30 кастрычніка 2022 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Андрэя Міхайлавіча Самсона (1932–1997), вучонага-фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1976)
Андрэй Міхайлавіч Самсон нарадзіўся 30 кастрычніка 1932 г. у г. Давыд-Гарадок Столінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сям’і. З маленства Андрэю давялося дапамагаць бацькам па гаспадарцы. У 1944 г. яго бацьку, Міхаіла Васільевіч Самсона, прызвалі ў Чырвоную армію, з фронта вярнуўся інвалідам (у калене застаўся асколак). Андрэй вельмі хацеў вучыцца, у школе быў адным з лепшых вучняў. Закончыў сярэднюю школу № 1 г. Давыд-Гарадка (1950).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Самсон Андрэй Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Вучоныя, Фізікі, Прафесары
- Установы
10 кастрычніка 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Мікалаевіча Пагодзіна (1947–2010), харэографа, балетмайстра, педагога
Вячаслаў Мікалаевіч Пагодзін нарадзіўся 10 кастрычніка 1947 г. у сям’і ваеннага ў г. Грозным (Чачэна-Інгушская АССР). З шасцаццаці гадоў жыў у Растоўскай вобласці, куды перавялі бацьку. Пасля заканчэння сярэдняй школы, паступіў у тэхнічнае вучылішча, але не закончыў, бо зразумеў, што не яго гэты шлях.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пагодзін Вячаслаў Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Харэографы, Балетмайстры
- Установы Народны ансамбль песні і танца «Брэстчанка», Брэсцкая дзіцячая харэаграфічная школа
28 сакавіка 2022 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Трафiмавiча Каўко (1922–2012), пісьменніка, журналіста, заслужанага дзеяча культуры БССР
Аляксей Трафімавіч Каўко нарадзіўся 28 сакавіка 1922 г. у в. Міраслаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. У дзяцiнстве было шмат трагiчнага: пераезд у Сiбiр, смерць брацiка, вяртанне нi з чым у родную Мiраслаўку, у дзедаву хату; горкая доля падпаска ў злога пастуха. Скончыўшы Сялiбскую сямiгодку, адправiўся на вучобу ў райцэнтр Беразiно, з аднакласнiкам наймаў кватэру на ўскраiне. Закончыў 10 класаў у 1941 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Каўко Аляксей Трафімавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Іванава
- Прадметы Пісьменнікі, Журналісты, Ганаровыя грамадзяне, Заслужаныя дзеячы
- Установы
8 жніўня 2022 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Змітра Віталіна (сапр.: Дзмітрый Рыгоравіч Сергіевіч; 1912–2004), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, паэта, празаіка, журналіста
Змiтро Віталін (Дзмітрый Рыгоравіч Сергiевiч) нарадзіўся 8 жніўня 1912 г. у вёсцы Сухое Бродніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласцi). Бацька, Рыгор Паўлавіч, працаваў на чыгунцы; маці, Ульяна Васільеўна, — дачка сельскага старасты Васіля Шурхая. У 1915 г., калі пачалося нямецкае наступленне, сям’я эвакуіравалася ўглыб Рассіі. Спачатку жылі ў Бранску, потым пераехалі ў Мелекес, у Заволжа. У 1919 г. вярнуліся на радзіму, спыніліся на станцыi Калінкавічы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сергіевіч Зміцер Рыгоравіч, Віталін Змітро
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Сухое
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Франтавікі, Пісьменнікі, Журналісты
- Установы
27 ліпеня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Георгіевіча Шэлепеня (1947–2010), урача-анколага, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2016)
Канстанцін Георгіевіч Шэлепень нарадзіўся 28 ліпеня 1947 г. у г. Баранавічы. Закончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1971). У 1972–1974 гг. праходзіў службу ў Савецкай арміі. З 1974 г. працаваў урачом-ардынатарам, загадчыкам аддзялення Баранавіцкага анкалагічнага дыспансера. За ўкараненне новых методык лячэння быў удастоены прэміі Савета Міністраў СССР (1982).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шэлепень Канстанцін Георгіевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Урачы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы Брэсцкі абласны анкалагічны дыспансер