Спадчына
29 верасня 2022 г. — 30 гадоў з часу стварэння прадпрыемства «Дзіона» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» (1992)
Спецыялізаванае прадпрыемства «Вясёлка»Беларускага таварыства інвалідаў (такую назву мела тады «Дзіона») зарэгістравана 29 верасня 1992 г. Было створана для працаўладкавання інвалідаў і тых, хто стаіць на ўліку ў аддзеле занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маларыцкага райвыканкама. Першым дырэктарам назначаны Уладзімір Андрэевіч Бойка.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Беларускае таварыства інвалідаў
- Падзеі Прадпрыемствы
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Інваліды
- Установы
2022 г. — 35 гадоў народнаму хору ветэранаў працы Маларыцкага гарадскога Дома культуры (1987), лаўрэата абласных і рэспубліканскіх фестываляў
Пры Маларыцкім Доме культуры ў 1987 г. быў створаны хор ветэранаў вайны і працы. Творчы калектыў актыўна ўдзельнічае ў канцэртах і мерапрыемствах, якія праводзяцца ў горадзе і раёне. Асноўная мэта хору — прапаганда патрыятычнай песні.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Ветэраны, Калектывы мастацкай самадзейнасці
- Установы Маларыцкі народны хор ветэранаў
11 кастрычніка 2022 г. — 65 гадоў з дня ўводу ў эксплуатацыю Жабінкаўскага камбікормавага завода (ААТ «Жабінкаўскі камбікормавы завод»; 1957)
На ўскраіне райцэнтра Жабінка Брэсцкай вобласці ў 1948 г. была створана арганізацыя «Заготзярно» — пункт цэнтралізаванага прыёму збожжа. На яго тэрыторыі пабудаваны і 11 кастрычніка 1957 г. уведзены ў эксплуатацыю малагабарытны ўніверсальны камбікормавы завод (МУК3-35) магутнасцю 35 т за суткі, які забяспечваў камбікармамі гаспадаркі раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Жабінка
- Прадметы Заводы
- Установы Жабінкаўскі камбікормавы завод
2022 г. — 55 гадоў з часу стварэння Кобрынскай станцыі юных натуралістаў (цяпер — дзяржаўная ўстанова адукацыі «Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства»; 1967)
У 1960-я гг. у краіне сярод школьнікаў шырока разгарнуўся рух юных натуралістаў, у многіх гарадах пачалі стварацца ўстановы адукацыі — станцыі юннатаў. У снежні 1967 г. такая станцыя была створана ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Яна стала не толькі метадычным цэнтрам, але і цэнтрам працоўнай і прафесійнай арыентацыі вучняў школ горада і раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Валасюк Пётр Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Установы адукацыі, Эколагі
- Установы Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства
25 сакавіка 2022 г. — 175 гадоў з дня нараджэння Ехезкеля Коціка (1847–1921), пісьменніка-мемуарыста, аднаго з заснавальнікаў сучаснай мастацкай літаратуры на ідышы
Ехезкель (Ехезкел, Ехешкель) Коцік нарадзіўся 25 сакавіка 1847 г. у мястэчку Камянец-Літоўск Гродзенскай губерні (цяпер г. Камянец Брэсцкай вобласці) у паважанай сям’і заможнага яўрэя-хасіда Мойшэ. Як і большасць яўрэйскіх дзяцей, навучаўся ў школе, засвойваў асаблівасці адносін унутры кагала, жыццё і побыт неяўрэйскага насельніцтва Камянца. Усялякім прамудрасцям яго навучалі дзед рэб Арон-Лейзер і бабуля Бейле-Рашэ.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Коцік Ехезкель
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Камянец
- Прадметы Пісьменнікі
- Установы