Спадчына
12 лістапада 2022 г. — 65 гадоў з дня трагедыі ў в. Буса (Іванаўскі р-н; 1957), пажара, у якім загінула 65 чалавек
12 лістапада 1957 г. жыхары в. Буса Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці сабраліся ў невялікай зале мясцовай школы, дзе звычайна паказвалі кіно. У пакой, які можа ўмясціць усяго 50–60 гледачоў, набілася чалавек сто. Напярэдадні вісела афіша, якая запрашала на прагляд фільма пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці «Бессмертный гарнизон». Праз дванаццаць гадоў пасля Перамогі цікавасць да тэмы вайны была велізарная, усе хацелі паглядзець гэтую новую кінастужку.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Буса
- Прадметы Пажары
- Установы
2022 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Аляксея Андрэевіча Мінюка (1907–1977), фоталетапісца аг. Моталь (Іванаўскі р-н)
Алексей Андрэевіч Мінюк нарадзілася ў жніўні 1907 г. у в. Моталь Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці) у вялікай і дружнай сям’і — у ёй было сямёра дзяцей (4 браты і 3 сястры).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мінюк Аляксей Андрэевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моталь
- Прадметы Фатографы
- Установы
20 верасня 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Ларысы Георгіеўны Дрычыц (1947), Ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2014)
Ларыса Георгіеўна Дрычыц нарадзілася 20 верасня 1947 г. у г. Іванава Брэсцкай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць пачала ў 1965 г. настаўнікам малодшых класаў Уласаўскай васьмігадовай школы. У 1972 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «настаўнік рускай мовы і літаратуры».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дрычыц Ларыса Георгіеўна
- Падзеі Ганаровыя грамадзяне, Варацэвічы
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Іванава
- Прадметы Настаўнікі, Музейныя работнікі, Грамадскія дзеячы
- Установы Іванаўскі раённы музейны комплекс Н. Орды
1 студзеня 2022 г. — 40 гадоў з дня адкрыцця народнага літаратурна-краязнаўчага музея імя Ф. М. Дастаеўскага ДУА «Дастоеўская сярэдняя школа імя Ф. М Дастаеўскага» (Іванаўскі р-н; 1982)
У в. Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, якая звязана з імем слыннага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, даўно існавала ідэя стварэння літаратурна-краязнаўчага музея. Першыя экспанаты, прысвечаныя вызваленню Дастоева ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, былі сабраны першым дырэктарам Дастоеўскай школы Сямёнам Мартынавічам Крапчуком. У 1960-я гг. настаўніца рускай мовы і літаратуры Людміла Леанідаўна Раманава стварыла куток Ф. М. Дастаўскага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дастаеўскі Фёдар Міхайлавіч
- Падзеі Дастоеўскі літаратурна краязнаўчы музей
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Дастоева
- Прадметы Школьныя музеі, Музеі
- Установы
19 лістапада 2022 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Паўла Сцяпанавіча Стасевіча (1957), журналіста, краязнаўца
Павел Сцяпанавіч Стасевіч нарадзіўся 19 лістапада 1957 г. у в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў мотальскую сярэднюю школу № 2. Служыў у Савецкай арміі. У 1982 г. закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Стасевіч Павел Сцяпанавіч
- Падзеі Краязнаўцы
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моталь
- Прадметы Журналісты
- Установы