Гэта выданне, пад вокладкай якога сабраны аповеды пра жанчын-франтавічак, удзельніц Вялікай Айчыннай вайны, — сумесны праект раённай бібліятэкі і Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея. 19 жыццёвых гісторый пра нашых зямлячак знаёмяць чытачоў з падзеямі даўняй, незабыўнай вайны. На мерапрыемства прыйшлі ўсе тыя, хто ведаў гераінь гэтага выдання, родныя і блізкія людзі. Пад гукі мелодыі змяняліся слайды мультымедыйнай устаноўкі, гучалі песні і вершы ваеннай пары. Дзяўчаты ў ваеннай форме чыталі ўрыўкі з кнігі Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» і «Женские судьбы: эхо войны». Выданне і прэзентацыя дадзенага зборніка сталі значнай падзеяй у культурным жыцці Ганцавіцкага раёна.





