Выстава знаёміць з гісторыяй і сучаснасцю кінатэатра праз кніжныя выданні, даведачныя дапаможнікі, паштоўкі і публікацыі ў перыядычным рэгіянальным і рэспубліканскім друку.
Шэраг крыніц асвятляе цікавую гісторыю будынка сучаснага кінатэатра. Сам будынак, які калісьці быў галоўнай сінагогай Брэста быў пабудаваны ў 1862 годзе. У 1944–1945 гг. сінагогу прыстасавалі пад кінатэатр, які дзейнічаў больш за 20 гадоў. Пасля рэканструкцыі 1976 года васьмігранны будынак сінагогі быў захаваны пад шклом і бетонам і набыў сучасны выгляд.
У кінатэатры часта праходзяць тэматычныя паказы фільмаў, кіналекторыі, арганізуюцца перасоўныя выставы. Трэба адзначыць, што з 1997 года менавіта ў Брэсце традыцыйна ў сценах кінатэатра ладзіцца Нацыянальны фестываль беларускіх фільмаў.
Шчыра віншуем супрацоўнікаў кінатэатра з юбілейнай датай і запрашаем усіх прыхільнікаў кінамастацтва наведаць выставу, якая будзе працаваць у сектары краязнаўства на працягу лютага.
Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 79
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|