Навіны
90 лет В. Ляшук
У аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачала работу выстава «Вучоны, педагог, настаўнік», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўцы, даследчыцы беларускай літаратуры і літаратурнага краязнаўства, члена-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі, заслужанага работніка вышэйшай школы БССР Веры Якаўлеўны Ляшук.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Выстава «„Запомніце мяне, якая я ёсць“: да 75-годдзя з дня нараджэння Я. Янішчыц»
У аддзеле краязнаўства распачала працу выстава «„Запомніце мяне, якая я ёсць“: да 75-годдзя з дня нараджэння Я. Янішчыц». Яўгенія Янішчыц — знакавая фігура ў беларускай паэзіі другой паловы ХХ ст. «Ластаўкай палескай», «палескай летуценніцай» называюць паэтэсу Яўгенію Янішчыц. Свет паэзіі Я. Янішчыц маляўнічы і шматгалосны, адметны трапяткой непасрэднасцю самавыяўлення. Цікавасць да яяе асобы, лёсу і твораў і праз час не страчваецца, а наадварот — расце.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
«Паэзія — маё жыццё»: аўтарская сустрэча з Наталляй Кандрашук
19 кастрычніка 2023 г. у аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася творчая сустрэча з Наталляй Кандрашук «Паэзія — маё жыццё», прысвечаная юбілею паэткі.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Выстава «Дзе жыта родзіць, там карагод ходзіць»
Восень прыносіць падзякі зямлі, прыродзе і працаўнікам, якія працуюць з ранняй вясны да позняй восені. У народзе лічылася, што пасля Пакрова пачыналася зіма, сяляне стараліся закончыць палявыя работы, усебакова да яе падрыхтавацца.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
«Настальгія па Ніне Мацяш: 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы, перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова»
У аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачала дзейнасць кніжная выстава «Настальгія па Ніне Мацяш: 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы, перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова».
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка