Навіны
Піяр-акцыя «Книга. Время. Мы.»
13 ліпеня 2014 г. у Ракітніцкай сельскай бібліятэцы Жабінкаўскай ЦБС адбылася піяр-акцыя «Книга. Время. Мы.», мэта якой –прыцягненне да чытання рознаўзроставых слаёў насельніцтва.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Жабінка
Інфармацыя аб краязнаўчых мерапрыемствах бібліятэк Ганцавіцкай РЦБС
6 чэрвеня 2014 года ў кінатэатры “Маладосць” г. Ганцавічы адбылося мерапрыемства – літаратурны партрэт “У жыцці гэтым многа не змерана…”, прысвечанае юбілею літаратара-земляка Аляксея Галаскока і выхаду ў свет яго чарговага зборніка “Асенняя бліскавіца”.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Ганцавічы
Літаратурны партрэт «У жыцці гэтым многа не змерана»
6 чэрвеня 2014 года ў кінатэатры «Маладосць» (г. Ганцавічы) адбудзецца літаратурны партрэт «У жыцці гэтым многа не змерана», прысвечаны юбілею літаратара-земляка Аляксея Галаскока і выхаду ў свет яго чарговай кніжкі «Асенняя бліскавіца», які арганізавала ЦРБ імя В. Праскурава.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Ганцавіцкі раён, Ганцавічы
Творчая сустрэча з Настассяй Нарэйка
20 мая 2014 г. у чытальнай зале Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя У. М. Ігнатоўскага прайшла творчая сустрэча чытачоў, супрацоўнікаў бібліятэкі – «Высокі лад душы і творчасці» з маладой пісьменніцай, адказным сакратаром раённай газеты «Навіны Камянеччыны» Настассяй Нарэйка.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Камянецкі раён
Мерапрыемствы сакавіка
13 сакавіка бібліятэка-філіял № 7 імя У. Калесніка ў СШ № 10 г. Брэста арганізавала сустрэчу з пісьменніцай, паэткай, драматургам — Зінаідай Іосіфаўнай Дудзюк. Вучні 5-х класаў пазнаёміліся з новай кнігай аўтаркі “Листья волшебного дерева”. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат цікавага пра славянскіх язычніцкіх багоў і духаў. Зінаіда Іосіфаўна распавяла аб паходжанні некаторых раслін і жывёл, раскрыла таямніцы незвычайных прыродных з’яў.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Брэст