Навіны
Выстава «Гордимся прошлым, строим будущее: 150 лет городу Барановичи»
29 лістапада 2021 г. гораду Баранавічы споўніцца 150 гадоў. Да юбілейнай даты аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтаваў кніжную выставу «Гордимся прошлым, строим будущее: 150 лет городу Барановичи».
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Выстава «425 гадоў Брэсцкай царкоўнай уніі (1596)»
У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адкрылася кніжная выстава «425 гадоў Брэсцкай царкоўнай уніі (1596)».
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Прэзентацыя адукацыйна-асветніцкага выставачнага праекта «Біблія на Берасцейшчыне»
21 верасня 2021 г. адбылося адкрыццё адукацыйна-асветніцкага выставачнага праекта Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага «Біблія на Берасцейшчыне». Мэта яго — знаёмства грамадскасці з багатай кніжнай спадчынай, прадстаўленай рэдкімі і каштоўнымі выданнямі духоўнай літаратуры. Выстава наглядна адлюстроўвае гісторыю Бібліі ад ранніх рукапісаў да сучасных выданняў у кантэксце агульнай і рэгіянальнай гісторыі, бо менавіта з Бібліі пачынаецца кніжнасць на землях Брэстчыны і Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічалі святары пратэстанцкіх цэркваў г. Брэста і Беларусі, Брэсцкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, выкладчыкі ўніверсітэтаў, краязнаўцы і прадстаўнікі СМІ.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Гарады і людзі
Выстава «Палескае мястэчка: Моталь»
З 23 жніўня 2021 г. у чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава перыёдыкі «Палескае мястэчка: Моталь» з цыклу «Гарады і людзі».
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Круглы стол «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянціны Локун»
6 жніўня 2021 г. у зале Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі адбыўся круглы стол «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянціны Локун», беларускага літаратуразнаўцы, крытыка. Мерапрыемства адбылося па ініцыятыве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пры падтрымцы аддзела культуры Пінскага гарвыканкама і Пінскай ЦГБ.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка