Фільтраваць
Рэгіён

Навіны

6 кастрычніка 2019 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прыняла ўдзел у святкаванні 75-гадовага юбілею Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі.

Дадатковая інфармацыя

26 верасня 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася лекцыя «Брэсцкая крэпасць», чацвёртая з серыі адкрытых публічных лекцый, прысвечаных асноўным культурным сімвалам нашага горада: Брэсцкай Бібліі, Брэсцкай уніі, Брэсцкаму міру і Брэсцкай крэпасці у рамках праекта «Гістарычныя сімвалы Брэста» (да 1000-годдзя горада Брэста).

Дадатковая інфармацыя

Серада, 18 Верасень 2019 08:36

Віншаванне з 80-гадовым юбілеем

21 верасня адзначае 80-гадовы юбілей беларускі паэт, празаік, эсэіст і перакладчык, наш зямляк Васіль Жуковіч (нар. на Камянеччыне).

Дадатковая інфармацыя

Пятніца, 13 Верасень 2019 10:16

Прэзентацыя кнігі «Крыніцы і вытокі»

23 жніўня 2019 г. у Івацэвічах у гарадскім Доме культуры адбылася прэзентацыя кнігі «Крыніцы і вытокі» цудоўнага чалавека, улюбёнага ў роднае Заполле і Івацэвіччыну, краязнаўца і этнографа, пісьменніка і філолага Алеся Зайкі, укладальніка выданняў: «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» (2011), «Населеныя пункты Івацэвіччыны» (2012), «Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны» (2013); аўтара кніг прозы «Дым з коміна» (2011), «Чысты чацвер» (2015) і інш.

Дадатковая інфармацыя

Пятніца, 13 Верасень 2019 10:10

Віншаванне з 80-гадовым юбілеем

Чытачы і супрацоўнікі Бібліятэкі віншуюць з 80-гадовым юбілеем берасцейскага паэта, пісьменніка, даўняга сябра і чытача нашай ўстановы Івана Мельнічука. Іван Міхайлавіч — былы старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар шматлікіх кніг для дзяцей. Зычым нашаму земляку моцнага здароў’я, творчага плёну і новых прыхільнікаў яго літаратурнай творчасці!

Дадатковая інфармацыя

Старонка 16 з 55