Сустрэча з Зінаідай Іосіфаўнай Дудзюк
9 кастрычніка 2018 г. у актавай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай, паэтам, празаікам, драматургам, публіцыстам, перакладчыкам, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій і ўзнагарод, у т. л. Нацыянальнай літаратурнай прэміі за 2017 г. у галіне публіцыстыкі, Зінаідай Іосіфаўнай Дудзюк.
Кніжная выстава «Берасцейшчына турыстычная»
У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі пачала дзейнічаць кніжная выстава «Берасцейшчына турыстычная».
Кніжная выстава «Імгненні важаць болей, чым гады…»
У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Бібліятэкі пачала работу кніжная выстава «Імгненні важаць болей, чым гады…», прысвечаная юбілею пісьменніка Алеся Паплаўскага (1958).
XXII Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі»
XXII Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі» праходзіла 3–5 мая ў Мінску ў выставачным цэнтры «БелЭкспа». Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ўжо другі год запар прымае ўдзел у яе працы.
Кніжная выстава «Мне хацелася быць адкрытай»: 90 гадоў з дня нараджэння Святланы Курылёвай
У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Бібліятэкі пачала работу кніжная выстава «Мне хацелася быць адкрытай»: 90 гадоў з дня нараджэння Святланы Курылёвай (1928–2011), пісьменніцы.
Сустрэча з Анатолем Гладышчуком з нагоды прэзентацыі яго новай кнігі «Замок Берестейский. Книга вторая. Литва».
19 красавіка 2018 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася чарговая сустрэча з прафесарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, пісьменнікам, гісторыкам, навукоўцам, краязнаўцам Анатолем Гладышчуком з нагоды прэзентацыі яго новай кнігі «Замок Берестейский. Книга вторая. Литва».
Кніжная выстава «Радкі, напісаныя сэрцам»
У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Бібліятэкі пачала работу кніжная выстава «Радкі, напісаныя сэрцам», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Міколы Елянеўскага, пісьменніка, журналіста (1948–2013).
Сардэчна віншуем нашу супрацоўніцу Ірыну Дашыну
Сардэчна віншуем нашу супрацоўніцу, галоўнага бібліёграфа аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі, Ірыну Дашыну з атрыманнем стыпендыі імя Магдалены Радзівіл. Жадаем ёй далейшых творчых і асабістых поспехаў!!!
Кніжная выстава «Брэсцкі мір. 100 гадоў з часу падпісання»
У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі дзейнічае кніжная выстава «Брэсцкі мір. 100 гадоў з часу падпісання», прысвечаная 100-годдзю падпісання Брэсцкага міра 3 сакавіка 1918 года.
Прэзентацыя кнігі «Гарады і раёны Берасцейшчыны: гісторыя і сучаснасць. Іванаўскі раён»
12 сакавіка 2018 г. у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбылася прэзентацыя кнігі «Гарады і раёны Берасцейшчыны: гісторыя і сучаснасць. Іванаўскі раён».