Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Пачатак ХХ ст. характарызуецца ростам рабочага руху, адбываўся пераход ад эканамічнай барацьбы да палітычнай, накіраванай на звяржэнне царскага самадзяржаўя. Гучным рэхам прагрымелі падзеі Крывавай нядзелі 9 студзеня 1905 г. Актыўна мітынгавалі і баставалі рабочыя і г. Брэст-Літоўска (цяпер Брэст) Гродзенскай губерні.

Сяргей Феадосавіч Любчук нарадзіўся 2 мая 1940 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і ўсе любілі музыку, бацька i маці, двое старэйшых братоў і сястра спявалі і ігралі на народных інструментах. З шасці гадоў Сяргей засвоіў гармонік, пазней — акардэон, удзельнічаў у розных канцэртах, аглядах мастацкай самадзейнасці раёна і вобласці.

У перыяд адраджэння польскай дзяржавы (канец 1918 г.) кіруючыя кланы Польшчы выношвалі заваёўніцкія планы, імкнуліся далучыць землі былога Вялікага Княства Літоўскага ў межах 1772 г. Пры падтрымцы Англіі, Францыі і ЗША польская армія была даведзена да 545 тыс. чалавек, добра ўзброена. Польскі ўрад адмаўляўся ад перамоў з Савецкай Расіяй, не прызнаваў Беларускую ССР. У пачатку 1919 г. Польшча пачала ваенныя дзеянні супраць савецкіх рэспублік. 20 лютага польскія войскі захапілі г. Брэст-Літоўск (цяпер Брэст).

Дадатковая інфармацыя

Дзейнасць У. І. Леніна, непасрэдна звязаная з Беларуссю, з’яўлялася часткай яго велізарнай, карпатлівай работы, падпарадкаванай адзінай задачы пабудовы сацыялістычнага грамадства. У яго працах больш за 400 выказванняў, тэлеграм, запісак і іншых дакументаў, якія датычаць Беларусі. Першае ўпамінанне беларускага рэгіёна (Гродзенская губерня) з’явілася ў рабоце «Объяснение закона о штрафах, взимаемых с рабочих на фабриках и заводах» (1895). Вялікае значэнне надаваў распаўсюджванню марксізму і развіццю пралетарскага руху ў Беларусі. Выданні У. І. Леніна паліцыя знаходзіла пры вобысках у Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Полацку, Оршы і іншых гарадах і мястэчках.

Дадатковая інфармацыя

У міжваенны перыяд у Заходняй Беларусі радыёпрыёмнікі мелі нешматлікія жыхары. З вызваленнем акупіраваных тэрыторый пачаліся работы па будаўніцтве праваднога радыёвяшчання. У Брэсце гэтымі пытаннямі ведаў інжынер З. С. Бурыштэйн. 15 кастрычніка 1939 г. быў створаны аддзел радыёфікацыі і радыёсувязі. У Баранавічах, Брэсце, Пінску і іншых гарадах зманціраваны радыёвузлы, на плошчах гарадоў устаноўлены гучнагаварыцелі. 28 кастрычніка яны трансліравалі гістарычнае пасяджэнне Народнага сходу Заходняй Беларусі.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 211 з 427