Спадчына
11 кастрычніка 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Рыгоравіча Крупскага (1934–2014), жывапісца, мастака манументальна-дэкаратыўнага мастацтва
Іосіф Рыгоравіч Крупскі нарадзіўся 11 кастрычніка 1934 г. у вёсцы Куплін Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Сялянская сям’я Крупскіх была вялікай: у Іосіфа было пяць сясцёр і тры браты, таму з дзяцінства хлопчык спазнаў неабходнасць працы, цану хлеба.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Крупскі Іосіф Рыгоравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Куплін, Брэст
- Прадметы Мастакі, Жывапісцы
- Установы
18 верасня 2019 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Пятра Іванавіча Івашуціна (1909–2002), ваеннага дзеяча, генерала арміі, Героя Савецкага Саюза (1985)
Пётр Іванавіч Івашуцін нарадзіўся 18 верасня 1909 г. у г. Брэст-Літоўску (цяпер Брэст) у сям’і машыніста-чыгуначніка. У час Першай сусветнай вайны сям’я апынулася ў Расіі. Пётр Івашуцін скончыў чыгуначнае вучылішча ў г. Сноўску, прафесійна-тэхнічную школу ў Гародні Чарнігаўскай вобласці. У 1926–1931 гг. працаваў на прадзільна-ткацкай фабрыцы імя Ф. Э. Дзяржынскага, брыгадзірам слесараў на механічным заводзе № 1 «Сантэхстрой» у г. Іванава, вучыўся на рабфаку. У 1930 г. малады рабочы быў прыняты ў члены ВКП(б).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Івашуцін Пётр Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст Літоўск, Брэст
- Прадметы Ваенныя дзеячы, Генералы, Героі Савецкага Саюза
- Установы
22 кастрычніка 2019 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Раісы Мікалаеўны Жук-Грышкевіч (1919–2009), беларускага грамадскага дзеяча, кіраўніка аб’яднання беларускіх жанчын Канады (1965–1975)
Раіса Мікалаеўна Жук-Грышкевіч (у дзявоцтве Жукоўская) нарадзілася 22 кастрычніка 1919 г. у г. Пружаны (цяпер Брэсцкай вобласці) у беларускай сям’і земляробаў. Бацька быў малаадукаваны, але разумеў значэнне асветы і стараўся даць адукацыю дзецям, якіх у яго было сямёра, выхоўваў іх у любові да беларускай мовы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Жук Грышкевіч Раіса Мікалаеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружаны
- Прадметы Грамадскія дзеячы
- Установы
15 ліпеня 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іосіфавіча Бурака (1949–2013), настаўніка вышэйшай катэгорыі, краязнаўца, мастака
Анатоль Іосіфавіч Бурак нарадзіўся 15 ліпеня 1949 г. у вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў географа-біялагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1971), гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1980). Настаўнік вышэйшай катэгорыі, выкладчык геаграфіі, гісторыі і выяўленчага мастацтва.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бурак Анатоль Іосіфавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Дастоева
- Прадметы Настаўнікі, Краязнаўцы, Мастакі
- Установы
25 сакавіка 2019 г. — 45 гадоў з дня адкрыцця музея працоўнай славы Брэсцкага электрамеханічнага завода (1974)
Брэсцкі электрамеханічны завод (да 1972 г. — завод электравымяральных прыбораў) у кастрычніку 1964 г. быў аб’яўлены ўведзеным у строй дзеючых, у маі 1965 г. пачаў выпускаць прадукцыю — перыферыйныя ўстройствы для ЭВМ. Дырэктарам завода быў Уладзімір Аляксандравіч Сальнікаў (1924–1982), таленавіты інжынер і кіраўнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981). У канцы 1971 г. партыйны камітэт і адміністрацыя завода прынялі рашэнне аб стварэнні музея працоўнай славы завода. Работу па адборы і сістэматызацыі матэрыялаў вяла інжынер Марыя Стрыга, якой дапамагала грамадскасць прадпрыемства.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Музеі, Заводы
- Установы Брэсцкі электрамеханічны завод, Музей працоўнай славы Брэсцкага электрамеханічнага завода