Спадчына
15 чэрвеня 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Канстанцінавіча Бузы (1940), вучонага ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, выдатніка адукацыі Беларусі
Міхаіл Канстанцінавіч Буза нарадзіўся15 чэрвеня 1940 г. у вёсцы Залюбічы Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёнаБрэсцкай вобласці). У 1959 г. скончыў школьнае аддзяленне Пінскага педагагічнага вучылішча, у 1965 г. — матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна па спецыялізацыі «вылічальная матэматыка».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Буза Міхаіл Канстанцінавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Залюбічы
- Прадметы Навукоўцы, Матэматыкі
- Установы
2020 г. — 165 гадоў з дня нараджэння Яўгена Аляксандравіча Рагоўскага (1855–1911), фізіка, метэаролага, прафесара Пецярбургскага і Харкаўскага ўніверсітэтаў
Яўген Аляксандравіч Рагоўскі нарадзіўся ў 1855 г. у г. Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і гарадскога ўрача, род якога паходзіў з патомнай шляхты Гродзенскай губерні.У 1874 г. Яўген Рагоўскі закончыў Беластоцкае рэальнае вучылішча, у 1876 г. паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Праз год здаў за курс гімназіі і паступіў на матэматычнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе слухаў лекцыі Д. Мендзялеева, П. Чэбышава, Ф. Петрушэўскага, І. Боргмана, А. Хвольсана.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Рагоўскі Яўген Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Навукоўцы, Фізікі, Метэаролагі
- Установы
30 ліпеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Кавалевіча (1960), матэматыка, кандыдата педагагічных навук, паэта
Мікалай Іванавіч Кавалевіч нарадзіўся 30 ліпеня 1960 г. у вёсцы Чаромушкі Здзітаўскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі ў час Вялікай Айчыннай вайны былі вязнямі фашызму, пасля вайны бацька працаваў шахцёрам, а затым на Бярозаўскай ГРЭС. У 1977 г. Мікалай скончыў Здзітаўскую сярэднюю школу і паступіў у Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна на спецыяльнасць «матэматыка і фізіка».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кавалевіч Мікалай Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Спорава, Здзітава, Брэст
- Прадметы Навукоўцы, Настаўнікі, Педагогі, Паэты
- Установы Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі
15 студзеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Трафіма Андрэевіча Стэльмашука (1905–1986), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Іванава
Трафім Андрэевіч Стэльмашук нарадзіўся 15 студзеня 1905 г. у вёсцы Трыліскі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Першую сусветную вайну сям’я была эвакуіравана ў глыб Расіі, у 1919 г. Стэльмашукі вярнуліся на радзіму. Спазнаўшы з ранняга дзяцінства цяжкую паднявольную працу, Трафім стаў на шлях актыўнай барацьбы з польскім рэжымам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Стэльмашук Трафім Андрэевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванава, Іванаўскі раён, Трыліскі
- Прадметы Удзельнікі рэвалюцыйнага руху
- Установы Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
1 жніўня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Маркавіча Макарука (1945), кандыдата ваенных навук, генерал-маёра авіяцыі, ваеннага лётчыка-інструктара 1-га класа
Міхаіл Маркавіч Макарук нарадзіўся 1 жніўня 1945 г. у вёсцы Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Стрыгаўскай сярэдняй школы вырашыў паступаць у Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча, але не прайшоў па конкурсе. Працаваў старшым піянерважатым у Рынкаўскай сярэдняй школе Кобрынскага раёна. Юнак валодаў добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, захапляўся мадэліраваннем, разьбой па дрэве, любіў спорт.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Макарук Міхаіл Маркавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Мацы
- Прадметы Ваенныя дзеячы, Генералы, Лётчыкі
- Установы