Спадчына
29 чэрвеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Кольчака (1905–1969), удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза
Мікалай Мікалаевіч Кольчак нарадзіўся 29 чэрвеня 1905 г. у мястэчку Янаў-Палескі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобласці) у сям’і служачага. Жыў з бацькамі ў Маскве і Петраградзе, дзе бацька працаваў юрысконсультам. У 1916 г. Мікалай Кольчак скончыў рэальнае вучылішча. У снежні 1917 г., калі яму споўнілася трынаццаць, у Кранштаце запісаўся юнгай на карабель Балтыйскага флоту, служыў на лінкоры «Андрей Первозванный».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кольчак Мікалай Мікалаевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Іванава
- Прадметы Удзельнікі Грамадзянскай вайны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза, Ваеннаслужачыя
- Установы
24 кастрычніка 2020 г. — 225 гадоў з дня Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795), у выніку якога Берасцейшчына ўвайшла ў склад Расійскай імперыі
Рэч Паспалітая ў ХVІІІ ст. перажывала глыбокі эканамічны і палітычны крызіс, які ўрэшце прывёў да распаду дзяржавы. Сярод прычын: шляхецкая вольніца і анархія, барацьба паміж магнатамі, памылковая рэлігійная палітыка, адсутнасць у караля моцнага войска, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы і захопніцкія планы суседзяў. Раздзел Рэчы Паспалітай быў вынікам абставін, якія стыхійна ўзнікалі ў перыяд перадзелу сфер уплыву ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Востра сапернічалі Берлін і Вена, але адначасова разам супрацьстаялі Парыжу.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Падзелы Рэчы Паспалітай, Трэці падзел Рэчы Паспалітай, Паўстанне 1794
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск
- Прадметы
- Установы
2020 г. — 320 гадоў з пачатку Паўночнай вайны кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў супраць Швецыі (1700–1721)
У ХVІІ ст. Швецыя захапіла Прыбалтыку, рускія гарады Івангорад, Ям, Капор’е, Карэлу, Арэшак, Іжорскую зямлю з вусцем Нявы і адрэзала Расію ад марскіх гандлёвых шляхоў. Гэта стрымлівала эканамічнае і культурнае развіццё Расіі. У 1699 г. цар Пётр І заключыў саюз з Даніяй, Саксоніяй і Рэччу Паспалітай супраць Швецыі. У лютым 1700 г. саксонскія войскі ўвайшлі ў Ліфляндыю, асадзілі Рыгу. У сакавіку дацкія войскі ўварваліся на тэрыторыю герцагства Гальштэйнскага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Паўночная вайна 1700–1721
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск, Ляхавічы, Пінск, Жабер
- Прадметы
- Установы
21 верасня 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Анатоля Фёдаравіча Яцкевіча (1925–1993), філосафа, сацыёлага, прафесара
Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч нарадзіўся 21 верасня 1925 г. у вёсцы Вуглы Лагойскага раёна Мінскай вобласці. У 1940 г. паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, вярнуўся ў родную вёску, працаваў у сельскай гаспадарцы. Вёска была невялікая — 37 двароў (1941), акупанты знішчылі пабудовы, загубілі 5 жыхароў, 7 вывезлі ў Германію.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Яцкевіч Анатоль Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы, Брэст
- Прадметы Партызаны, Навукоўцы, Прафесары, Філосафы, Сацыёлагі
- Установы Баранавіцкі настаўніцкі інстытут, Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
15 чэрвеня 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Канстанцінавіча Бузы (1940), вучонага ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, выдатніка адукацыі Беларусі
Міхаіл Канстанцінавіч Буза нарадзіўся15 чэрвеня 1940 г. у вёсцы Залюбічы Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёнаБрэсцкай вобласці). У 1959 г. скончыў школьнае аддзяленне Пінскага педагагічнага вучылішча, у 1965 г. — матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна па спецыялізацыі «вылічальная матэматыка».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Буза Міхаіл Канстанцінавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Залюбічы
- Прадметы Навукоўцы, Матэматыкі
- Установы