Спадчына
19 лютага 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Сяргеевіча Кабяка (1949–2016), журналіста, фотакарэспандэнта, фотамастака
Эдуард Сяргеевіч Кабяк нарадзіўся 19 лютага 1949 г. у вёсцы Дубава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачага. З юных гадоў праяўляў здольнасці да фотасправы. У 1966 г. скончыў сярэднюю школу № 8 г. Баранавічы, уладкаваўся працаваць лабарантам кабінета хіміі ў сваёй жа школе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кабяк Эдуард Сяргеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы, Баранавіцкі раён, Дубава, Брэст
- Прадметы Журналісты, Фотамастакі
- Установы
Кастрычнік 2019 г. — 80 гадоў з часу ўтварэння Падлескага народнага хору (Ляхавіцкі р-н; 1939)
У вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў кастрычніку 1939 г. быў створаны самадзейны хор. Яшчэ трыма гадамі раней саліст Беларускага радыё Мікалай Мікалаевіч Пігулеўскі (1897–1967), ураджэнец гэтай вёскі, які нейкі час настаўнічаў у роднай вёсцы, стварыў пры школе харавы гурток, заахвочваў моладзь да спявання народных песень.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Цітовіч Генадзь Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Вялікае Падлессе
- Прадметы Аматарскія калектывы, Народныя калектывы, Этнографы, Народныя артысты
- Установы Падлескі народны хор
25 верасня 2019 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча Кавальчыка (1969), рэжысёра, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (2017)
СяргейМіхайлавіч Кавальчык нарадзіўся 25 верасня 1969 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. Яго бацька — тэатральны рэжысёр Міхаіл Станіслававіч Кавальчык; маці — Эмілія Міхайлаўна (у дзвявоцтве Марозава), актрыса. Але хлопчык не думаў пра тэатр, чытаў шмат навуковай фантастыкі, марыў аб космасе. Скончыў дзіцячую музычную школу, грае на акардэоне, фартэпіяна, гітары. Юнаком трапіў у тэатральную студыю, там паступова зразумеў, што хоча ведаць пра тэатр усё, ды займацца не акцёрскай справай, а рэжысурай.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кавальчык Сяргей Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Рэжысёры, Заслужаныя дзеячы мастацтваў
- Установы
18 кастрычніка 2019 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Сяргеевіча Благавешчанскага (1909–1994), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта авіяцыі, Героя Савецкага Саюза (1938)
Аляксей Сяргеевіч Благавешчанскі нарадзіўся 18 кастрычніка 1909 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і чыгуначнага машыніста. У пяцігадовым узросце Алёша ўбачыў самалёт, які яго моцна ўразіў. Неўзабаве сям’я пераехала ў Курск (Расія), там ён быў узрушаны захапляльнымі палётамі ваенных лётчыкаў на авіяцыйным свяце.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Благавешчанскі Аляксей Сяргеевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск
- Прадметы Ваенныя дзеячы, Героі Савецкага Саюза
- Установы
2019 г. — 80 гадоў з часу заснавання ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод» (1939)
Гісторыя Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода бярэ пачатак у кастрычніку 1939 г. Першае ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці прадпрыемства па вырабе малочнай прадукцыі было арганізавана ў будынку, які належыў кавалерыйскім войскам царскай арміі і знаходзіўся пабач з чыгуначным вакзалам. Першым дырэктарам быў У. П. Башкіраў. Не паспела прадпрыемства як след умацавацца, пачалася Вялікая Айчынная вайна. У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі завод быў разрабаваны і знішчаны.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Прадпрыемствы, Заводы
- Установы «Кобрынскі масларобна сыраробны завод» ААТ