Спадчына
8 жніўня 2019 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Мікалая Людвігавіча Светліка (1904–1972), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1949)
Мікалай Людвігавіч Светлік нарадзіўся 8 жніўня 1904 г. у вёсцы Паланечка Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Светлік Мікалай Людвігавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Вольна
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы, Работнікі сельскай гаспадаркі
- Установы
12 снежня 2019 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Цярэнція Мітрафанавіча Кушнярова (1919–2005), Героя Сацыялістычнай Працы (1966), Заслужанага будаўніка БССР (1965)
Цярэнцій Мітрафанавіч Кушняроў нарадзіўся 12 снежня 1919 г. у вёсцы Агародня Гомельскага павета (цяпер Добрушскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Яго бацька, Мітрафан Мяфодзьевіч Кушняроў, як многія іншыя малазямельныя сяляне, выязджаў на заробкі ў якасці будаўніка. На заробленыя грошы пабудаваў у Кіеве дом, куды перавёз сям’ю. Цярэнцій Кушняроў з шаснаццаці гадоў пайшоў працаваць муляром на новабудоўлях Кіева.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кушняроў Цярэнцій Мітрафанавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Заслужаныя будаўнікі, Героі Сацыялістычнай Працы
- Установы
14 кастрычніка 2019 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Васіля Міхайлавіча Качаргі (1904–1981), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1949)
Васіль Міхайлавіч Качарга нарадзіўся 14 красавіка 1904 г. у вёсцы Харашэвічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці) у бядняцкай сялянскай сям’і. Рана страціў маці, з шасці гадоў жыў у чужых людзей — «у людзях», быў парабкам у паноў. Пры польскай уладзе разам з жонкай парабкаваў у Лашкевічаў у Стайках.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Качарга Васіль Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Вольна
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы, Работнікі сельскай гаспадаркі
- Установы
30 студзеня 2019 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Пятровіча Кахаўца (1924–1998), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Мікалай Пятровіч Кахавец нарадзіўся 30 студзеня 1924 г. у вёсцы Новы Двор Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З маленства зведаў цяжкую сялянскую працу, быў галоўным памочнікам бацькі. У 1940 г. накіраваны ў школу лесаводаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кахавец Мікалай Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Новы Двор
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы, Работнікі сельскай гаспадаркі
- Установы
15 верасня 2019 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Фёдара Самойлавіча Калчука (1894–1953), ваеннага дзеяча, генерал-маёра
Фёдар Самойлавіч Калчук нарадзіўся 15 верасня 1894 г. у вёсцы Падлессе Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў два класы сельскай школы, працаваў на зямлі. 5 студзеня 1915 г. прызваны ў Расійскую армію, накіраваны ў запасны электратэхнічны батальён Валынскага лейб-гвардыі палка ў г. Петраградзе. У 1916 г. скончыў вучэбную каманду і ўзведзены ў малодшыя унтэр-афіцэры. Адпраўлены сувязістам на Паўднёва-Заходні фронт, у баях пад Луцкам атрымаў раненне. Пасля выздараўлення служыў у Петраградскім гарнізоне.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Калчук Фёдар Самойлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Падлессе
- Прадметы Ваенныя дзеячы
- Установы