Спадчына
15 снежня 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Максімавіча Дзяканава (1925–1982), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Мікалай Максімавіч Дзяканаў нарадзіўся 24 сакавіка 1925 г. у вёсцы Аляксандраўка Кузнецкага павета Саратаўскай губерні (цяпер Сасноваборскага раёна Пензенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу, працаваў пекарам. Яго бацька, Максім Сяргеевіч Дзяканаў, загінуў на фронце Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дзяканаў Мікалай Максімавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Люблін Брэсцкая аперацыя 1944
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Героі Савецкага Саюза, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Удзельнікі вызвалення Беларусі, Франтавікі
- Установы
11 лютага 2020 г. — 80 гадоў з часу заснавання Кобрынскага рамонтнага завода (ААТ «САЛЕА-Кобрын»; 1940)
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР пачалося стварэнне саўгасаў і калгасаў, дзе выкарыстоўвалася аўтамабільная і трактарная тэхніка. Для забеспячэння яе бесперабойнай работы патрэбна была адпаведная рамонтная база. ЦК ВКП(б) і СНК СССР прынялі рашэнне аб будаўніцтве ў вызваленых абласцях рамонтных прадпрыемстваў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Заводы
- Установы «САЛЕА Кобрын» ААТ, Кобрынскі рамонтны завод
9 сакавіка 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Канстанцінавіча Савіцкага (1960), тэатральнага дзеяча, рэжысёра, акцёра
Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі нарадзіўся 9 сакавіка 1960 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. У чацвёртым класе Уладзімір упершыню наведаў Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. На спектаклі хлопчык атрымаў моцныя ўраджанні, пасля гэтага пачаў удзельнічаць у школьнай самадзейнасці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Савіцкі Уладзімір Канстанцінавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Рэжысёры, Акцёры, Драматычныя тэатры
- Установы
29 сакавіка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Зінаіды Іосіфаўны Дудзюк (1950), беларускай пісьменніцы, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2018)
Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк нарадзілася 29 сакавіка 1950 г. у вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна. Скончыла Белаазёрскую сярэднюю школу Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Яе літаратурным дэбютам сталі вершы, надрукаваныя ў 1967 г. у бярозаўскай раённай газеце «Маяк коммунизма». Юная паэтка ўвайшла ў літаратурнае аб’яднанне «Крыніца», дзе пазнаёмілася з Нінай Мацяш.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Бярозаўскі раён, Белаазёрск
- Прадметы Пісьменнікі
- Установы
23 студзеня 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Мікалая Паўлавіча Дзегцярова (1925–2007), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (1996)
Мікалай Паўлавіч Дзегцяроў нарадзіўся 23 студзеня 1925 г. у вёсцы Грабаў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Трохгадовым хлопчыкам страціў маці, яго выхоўвала бабуля. Пасля заканчэння сямі класаў працаваў у калгасе. У 1940 г. паступіў у Гомельскую школу фабрычна-заводскай адукацыі чыгуначнага транспарту, вучыўся ў групе сталяроў. Вялікая Айчынная вайна застала яго ў Гомелі. Разам з іншымі навучэнцамі школы ўзводзіў абарончыя збудаванні (равы, траншэі, акопы) на подступах да абласнога цэнтра.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дзегцяроў Мікалай Паўлавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Люблін Брэсцкая аперацыя 1944
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі вызвалення Беларусі, Ганаровыя грамадзяне
- Установы