Спадчына
23 сакавіка 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Лучынскага (1900–1990), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Аляксандр Аляксандравіч Лучынскі нарадзўся 23 сакавіка 1900 г. у г. Кіеве. Бацька, Аляксандр Лаўрэнцьевіч Лучынскі, рускі афіцэр, удзельнік Руска-японскай (1904–1905) і Першай сусветнай войнаў, быў камандзірам палка ў час Брусілаўскага прарыву, у лютым 1917 г. яму прысвоена званне генерал-маёра, з мая 1918 г. у Чырвонай арміі інспекціраваў пяхоту, затым выкладаў тактыку на курсах чырвоных камандзіраў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лучынскі Аляксандр Аляксандравіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэсцкая вобласць
- Прадметы Удзельнікі вызвалення Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
19 лютага 2020 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Мацвея Васільевіча Смаршчка (1915–2008), заслужанага доктара медыцыны, беларускага паэта (Анатоль Бярозка), культурнага і грамадскага дзеяча
Мацвей (Мітрафан) Васільевіч Смаршчок (Рэпкаў-Смаршчок) нарадзіўся 19 лютага 1915 г. у вёсцы Вялікае Падлессе Баранавіцкага павета (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Мацвей вучыўся ў пачатковай школе ў роднай вёсцы, а затым — у Ляхавіцкай школе і Баранавіцкай гімназіі імя Т. Рэйтана.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бярозка Анатоль, Смаршчок Мацвей Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Падлессе
- Прадметы Прафесары, Медыкі, Паэты, Грамадскія дзеячы
- Установы
8 кастрычніка 2020 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Івана Сідаравіча Лазарэнкі (1895–1944), удзельніка баёў у Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)
Іван Сідаравіч Лазарэнка нарадзіўся 8 кастрычніка 1895 г. у в. Выскава Весьягонскага павета Цвярской губерні ў вялікай сялянскай сям’і. Скончыў прыходскую школу, паехаў працаваць на руднік у Растоў-на-Доне. У маі 1915 г. прызваны ў Рускую армію, з верасня ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне. Атрымаў званне вахмістра, назначаны камандзірам эскадрона 107-га Серга-Троіцкага кавалерыйскага палка, за храбрасць і адвагу ўзнагароджаны чатырма Георгіеўскімі крыжамі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лазарэнка Іван Сідаравіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэсцкая крэпасць
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Генералы, Героі Савецкага Саюза
- Установы
3 лютага 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Васілія Раманавіча Лазарава (1920–1988), ваеннага лётчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1946)
Васілій Раманавіч Лазараў нарадзіўся 3 лютага 1920 г. у сяле Колтава Маскоўскай вобласці. Бацькі займаліся сельскай гаспадаркай, у 1927 г. уступілі ў калгас. Пасля заканчэння сямі класаў школы калгаснай моладзі (1935) Васілій паступіў у Пензенскі тэхнікум паравознай гаспадаркі, адначасова навучаўся ў Пензенскім гарадскім аэраклубе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лазараў Васілій Раманавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Лётчыкі, Ваенныя лётчыкі, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Установы
23 лютага 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Рыгоравіча Кузіча (1940), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна
Уладзімір Рыгоравіч Кузіч нарадзіўся 23 лютага 1940 г. у вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння школы адслужыў у Савецкай арміі, у Кіеве. Працоўную дзейнасць пачаў на будаўніцтве Чалябінскага металургічнага завода, куды быў накіраваны па камсамольскай пуцёўцы ў 1963 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кузіч Уладзімір Рыгоравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Павіцце, Стрыгава
- Прадметы Грамадскія дзеячы, Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі, Ганаровыя грамадзяне
- Установы