Спадчына
20 студзеня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Давыдавіча Свінарчука (1920–1983), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Мікалай Давыдавіч Свінарчук нарадзіўся 20 студзеня 1920 г. у пасёлку Галодны Стэп Самаркандскай вобласці (цяпер г. Гулістан Сырдар’інскай вобласці, Узбекістан) у рабочай сям’і. Гадаваўся без бацькі, пасля заканчэння пачатковай школы працаваў кінамеханікам, рабочым на чыгунцы. 13 кастрычніка 1940 г. прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў Кіеўскую ваенную акругу, дзе закончыў палкавую школу, атрымаў званне сяржанта.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Свінарчук Мікалай Давыдавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Вызваленне Беларусі ад нямецка фашысцкіх захопнікаў
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Удзельнікі вызвалення Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
27 студзеня 2020 г. — 80 гадоў з дня адкрыцця Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага (Установа культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага»; 1940)
Брэсцкая абласная бібліятэка была адкрыта на падставе рашэння Брэсцкага аблвыканкама 27 студзеня 1940 г. Яе першым дырэктарам быў Барыс Маркавіч Сінягаў (1914–1941), які разам з дванаццацю штатнымі супрацоўнікамі правёў вялікую работу па адборы літаратуры з кніжных фондаў бібліятэк горада і камплектаванні ядра фонду кнігамі, атрыманымі з Гомельскай вобласці, РСФСР і іншых рэспублік СССР. На пачатак 1941 г. кніжны фонд установы складаў 35 000 экз.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Бібліятэкі
- Установы Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага
12 лютага 2020 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Віктара Мікалаевіча Трамбіцкага (1895–1970), савецкага кампазітара, дырыжора, педагога
Віктар Мікалаевіч Трамбіцкі нарадзіўся 12 лютага 1895 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст). Яго бацька, Мікалай Іванавіч Трамбіцкі, капітан, камандзір 15-й роты артылерыі ў Брэст-Літоўскай крэпасці, любіў і разумеў музыку, добра іграў на раялі і нават нешта сачыняў, даў першыя ўрокі музыкі Віктару.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Трамбіцкі Віктар Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск
- Прадметы Кампазітары, Дырыжоры, Педагогі
- Установы
2019 г. — 525 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Ляскавічы (Іванаўскі р-н;1495)
Вёска Ляскавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1495 г. Тады яна была ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства. У XVI ст. — у складзе Пінскага павета Трокскага ваяводства. Пасля прыняцця «Устава на валокі» ў 1557 г. — у прыватнай уласнасці, якая належала служачым людзям-шляхціцам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Ляскавічы
- Прадметы Вёскі, Гісторыя вёсак
- Установы
10 лютага 2020 г. — 145 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Іосіфавіча Главінскага (1875–1935), лейтэнанта расійскага флоту, героя абароны Порт-Артура (Руска-японская вайна 1904–1905 гг.)
Дзмітрый Іосіфавіч Главінскі нарадзіўся 10 лютага 1875 г. у сяле Варацэвічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Прызваны на ваенна-марскую службу ў 1896 г. Ва Уладзівастоку скончыў мараходныя класы па штурманскай спецыяльнасці. У 1900–1901 гг. удзельнічаў у ваенных падзеях у Кітаі, за што быў узнагароджаны медалём.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Главінскі Дзмітрый Іосіфавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Варацэвічы, Ляскавічы
- Прадметы Марскія афіцэры
- Установы