Спадчына
15 ліпеня 2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Шаблоўскага (1908–1941), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці
Уладзімір Васільевіч Шаблоўскі нарадзіўся 15 ліпеня 1908 года ў вёсцы Запалянне Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. 17-гадовым юнаком паехаў на Данбас, працаваў шахцёрам на шахце Навачайкіна Макееўскага рудаўпраўлення.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шаблоўскі Уладзімір Васільевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Абарона Брэсцкай крэпасці (1941)
- Помнікі Брэсцкая крэпасць
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Кіраўнікі абароны Брэсцкай крэпасці
- Установы
8 лютага 2018 г. — 50 гадоў з часу ўвядзення ў строй Баранавіцкага камбіната жалезабетонных канструкцый (сёння — ААТ; 1968)
Камбінат жалезабетонных канструкцый у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці створаны адпаведна загаду Міністэрства будаўніцтва БССР № 59 ад 10 лютага 1965 года. Уведзены ў дзеянне 8 лютага 1968 года. Першым яго дырэктарам у 1968–1979 гады быў Павел Іосіфавіч Панамарэнка (1917–1985). Асноўная прадукцыя — зборны жалезабетон для грамадскага і прамысловага будаўніцтва.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Камбінаты
- Установы Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый
19 студзеня 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Маісеевіча Бляхера (1923), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага журналіста Беларусi
Аркадзь Маісеевіч Бляхер нарадзіўся 19 студзеня 1923 года ў Мінску. Дзед яго жыў у мястэчку Смаргонь, быў рамеснікам-бляхаром, адсюль і прозвішча. Бацька з-за Першай сусветнай вайны трапіў у Мінск, працаваў на станкабудаўнічым заводзе імя Варашылава, маці — у сталовай на тым жа заводзе. У сям’і было трое дзяцей, Аркадзь самы малодшы. У школе добра вучыўся, меў розныя інтарэсы: наведваў шахматны гурток і атрымаў 5-ы разрад, займаўся ў фотагуртку, у авіямадэльным, планерным гуртках Палаца піянераў. У 1941 годзе скончыў 10 класаў, а таксама планерную школу пры Палацы піянераў і паступіў у аэраклуб. Яго школьны выпускны вечар адбыўся 21 чэрвеня 1941 года.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бляхер Аркадзь Маісеевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэсцкі раён
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Журналісты, Заслужаныя дзеячы
- Установы
6 лютага 2018 года — 55 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Гапеева (1963), пісьменніка, журналіста
Валерый Мікалаевіч Гапееў нарадзіўся 6 лютага 1963 года ў п. Восава Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, у Мінскім электратэхнікуме сувязі па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў г. Балхаш (Казахская ССР). У 1982–1984 гадах служыў у Савецкай арміі. Пасля была работа наладчыкам на мінскім заводзе «Інтэграл».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гапееў Валерый Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Івацэвічы
- Прадметы Пісьменнікі, Журналісты
- Установы
3 кастрычніка 2018 г. — 370 гадоў з пачатку Давыд-Гарадоцкага паўстання (1648–1649) у антыфеадальную вайну ўкраінскага і беларускага народаў
Антыфеадальная казацка-сялянская вайна рускага (украінскага і беларускага) народа пачалася ў 1648 годзе, вялася за захаванне сваёй праваслаўнай веры, за ўратаванне ад прыгнёту польскіх паноў і за стварэнне сваёй дзяржаўнасці. На яе чале стаяў гетман Багдан Хмяльніцкі (каля 1595–1657). Удзельнікі паўстання аб’яўляліся казакамі, а сам удзел у ім называўся казакаваннем. Асноўная маса паўстанцаў была сялянамі і прыроднымі казакамі, а таксама ўдзельнічалі мяшчане і дробнае праваслаўнае духавенства.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Давыд Гарадоцкае паўстанне 1648 1650
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок, Пінскі павет, Вялікае Княства Літоўскае
- Прадметы
- Установы