Спадчына
20 студзеня 2017 г. — 215 гадоў з дня нараджэння Ігнація Жалязоўскага (свец. Якаў Лявонцьевіч; 1802–1872), рэлігійнага праваслаўнага дзеяча, епіскапа Брэсцкага
Ігнацій (Якаў Лявонцьевіч) Жалязоўскі нарадзіўся 20 студзеня 1802 года ў вёсцы Вялікія Сяхновічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і ўніяцкага святара.
У 1812–1821 гадах Якаў вучыўся ў Брэсцкім дваранскім вучылішчы. 26 кастрычніка 1824 года ў Тараканскім Богаяўленскім манастыры (цяпер Драгічынскі раён) пастрыжаны ў манаства. У 1825 годзе паступіў у Галоўную ўніяцкую духоўную семінарыю пры Віленскім універсітэце. Пасля паспяховага завяршэння навучання (1829) ён вярнуўся на радзіму ў якасці настаўніка Кобрынскага павятовага духоўнага вучылішча, дзе працаваў да снежня 1833 года. Кобрынскае вучылішча было створана ў 1830 годзе, першым наглядчыкам быў Іаан Лявонцьевіч Жалязоўскі (1800–1831), старэйшы брат Якава Жалязоўскага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Жалязоўскі Ігнацій (Якаў Лявонцьевіч)
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Вялікія Сяхновічы, Жабінкаўскі раён
- Прадметы Рэлігійныя дзеячы
- Установы
1 лютага 2017 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Ларысы Дзмітрыеўны Глазырынай (1942), вучонага ў галіне педагогікі, акадэміка Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы
Ларыса Дзмітрыеўна Глазырына нарадзілася 1 лютага 1942 года ў г. Брэсце ў сям’і служачага. У 1963 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт». Працавала настаўнікам у СШ № 11 г. Мінска.
У 1969–1976 гадах выкладала ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага. У 1976 годзе Л. Д. Глазырына абараніла кандыдацкую дысертацыю па праблеме выхавання грамадскай актыўнасці малодшых школьнікаў. З 1976 па 1996 гады працавала ў БДУФК дацэнтам, прафесарам, загадчыкам кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Глазырына Ларыса Дзмітрыеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Вучоныя, Педагогі
- Установы
17 студзеня 2017 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Гойшыка (1927–1944), юнага героя, удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Мікалай Васільевіч Гойшык нарадзіўся 17 студзеня 1927 года ў вёсцы Воля Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сялянская сям’я Васілія Дзям’янавіча і Вольгі Андрэеўны Гойшыкаў жыла на хутары. Коля быў малодшым з двух дзяцей. Пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР бацьку назначылі старшынёй Яблонкаўскага сельскага Савета.
Мікалай Гойшык навучаўся ў польскай школе, а потым – у Яблонкаўскай пачатковай школе. Адзін з першых уступіў у піянеры, марыў стаць у будучым даследчыкам таямніц прыроды.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гойшык Мікалай Васільевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Воля
- Прадметы Партызаны, Удзельнікі партызанскага руху
- Установы
3 снежня 2016 г. 225 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Лявонавіча Гамаліцкага (1791–1861), беларускага ўрача, гісторыка, літаратара
Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі нарадзіўся 3 снежня 1791 года ў вёсцы Бялавічы Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і ўніяцкага святара. Вучыўся ў Жыровіцкай базыльянскай павятовай школе. У 1808–1815 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Бялавічы
- Прадметы Гісторыкі
- Установы
10 студзеня 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Міхайлавіча Вараб’ёва (1942), балетмайстра, рэжысёра-пастаноўшчыка масавых відовішчаў, народнага артыста БССР (1987), Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2012)
Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў нарадзіўся 10 студзеня 1942 года ў вёсцы Люшнева Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў майстравітым чалавекам, выдатна вырабляў мяккія скуры, з якіх шылі курткі і паліто.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Вараб’ёў Анатоль Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Люшнева, Брэст
- Прадметы Рэжысёры пастаноўшчыкі, Балетмайстары, Ганаровыя грамадзяне, Ансамблі
- Установы Ансамбль танца «Радасць»