Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Ціхан Максімавіч Баран нарадзіўся 4 красавіка 1932 года ў вёсцы Байкі Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Ружанскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацькі — Максім Іванавіч і Дар’я Іванаўна, у іх было яшчэ пяць дзяцей: сыны Павел, Васіль і Уладзімір, дочкі-блізняты Ніна і Жэня. Разам з імі жыла сям’я брата бацькі, Лявона Іванавіча Барана, які быў членам КПЗБ. У 1940 годзе Ціхан уступіў у піянеры, а яго старэйшыя браты — у камсамол.

Дадатковая інфармацыя

Мацвей Паўлавіч (Мордух Цэвелевіч) Хаўкін нарадзіўся 14 верасня 1897 года ў г. Рагачове Магілёўскай губерні (цяпер Гомельскай вобласці) у беднай яўрэйскай сям’і. Маці памерла, калі хлопчыку было пяць гадоў. У дзесяць яго аддалі ў вучні да краўца, а ў чатырнаццаць ён збег з дому ў пошуках заробку. Працаваў у Данбасе, з пачаткам Першай сусветнай вайны вярнуўся на радзіму. Пад уплывам старэйшага брата Самуіла Цэвелевіча Хаўкіна (1893–1976), члена РСДРП з 1911 года, прымкнуў да бальшавікоў.

Дадатковая інфармацыя

Паўлюк (Павел Іосіфавіч) Багрым нарадзіўся 14 кастрычніка 1812 года ў мястэчку Крошын Навагрудскага павета (цяпер аграгарадок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і слесара, каваля, у якога было сямёра дзяцей. Пачатковую адукацыю атрымаў у Крошынскай рымска-каталіцкай парафіяльнай школе. Дзякуючы ксяндзу Войцэху Магнушэўскаму, чалавеку высокай адукацыі і культуры, апекуну школы, Паўлюк шмат чытаў, захапляўся мастацкай літаратурай, асабліва паэзіяй, рана пазнаёміўся з творамі Гамера і Эзопа, якія ўразілі яго прыгажосцю вершаскладання і гуманізмам.

Дадатковая інфармацыя

Іван Трафімавіч Смаль нарадзіўся 19 кастрычніка 1892 года ў вёсцы Ляхаўцы Маларыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваць пачаў з чатырнаццацігадовага ўзросту — з 1906 года быў рабочым лясніцтва. У пошуках лепшай долі выехаў у ЗША. Праз нейкі час вярнуўся, пачалася Першая сусветная вайна, у 1914 годзе быў прызваны ў Рускую армію.

Дадатковая інфармацыя

Платон Васiлевiч Саевiч нарадзiўся 30 лiстапада 1892 года ў вёсцы Раматова Брэсцкага павета (цяпер Старое Раматова Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласцi) у сялянскай сям’i. Вучыўся ў народным вучылiшчы ў суседняй в. Велiкарыце. У 1907 годзе паступіў у Свiслацкую настаўнiцкую семiнарыю, дзе стаў адным з лепшых вучняў. Пасля заканчэння семінарыі ў 1911 годзе настаўнiчаў у в. Рыбнае Кобрынскага павета.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 283 з 427