Спадчына
29 снежня 2017 г. — 35 гадоў з часу арганізацыі саўгаса-камбіната «Белавежскі», аднаго з вядучых прадпрыемстваў па вытворчасці мясапрадуктаў у Брэсцкай вобласці (зараз ААТ «Белавежскі»; 1982)
Гісторыя ААТ «Белавежскі» бярэ свой пачатак з 29 снежня 1982 года, калі пастановай Савета Міністраў БССР № 409 было зацверджана ўтварэнне ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці новага суб’екта аграпрамысловага комплексу — саўгаса-камбіната «Белавежскі». Будаўніцтва жывёлагадоўчага комплексу і пасёлка было абвешчана Усесаюзнай ударнай камсамольскай будоўляй. На будаўніцтве працавалі не меней 1,5 тысяч чалавек.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Белавежскі
- Прадметы Прадпрыемствы
- Установы «Белавежскі» ААТ
5 снежня 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Сцяпанавіча) Разанава (1947), паэта, перакладчыка, эсэіста
Аляксандр Сцяпанавіч Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Яго бацька, Сцяпан Іванавіч Разанаў (1910–1986), родам з вёскі Вялікая Ржакса Тамбоўскай вобласці; напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй у Беларусь і застаўся жыць у Сяльцы; быў вывезены ў Германію на прымусовую працу, знаходзіўся ў канцлагерах, у 1945 годзе вярнуўся. Маці, Надзея Іванаўна, працавала медсястрой, фельчарам-акушэркай, пазней — у Сялецкай бальніцы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Разанаў Алесь (Аляксандр Сцяпанавіч)
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Сялец
- Прадметы Паэты, Празаікі, Перакладчыкі
- Установы
3 красавіка 2017 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Паўлавіча Урбановіча (1907–1944), аднаго з кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці
Іосіф Паўлавіч Урбановіч нарадзіўся 3 красавіка 1907 года ў вёсцы Шэйпічы Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Сям’я Урбановічаў пры нашэсці Германіі, як і большасць насельніцтва заходніх абласцей Беларусі, эвакуіравалася ўглыб Расіі, у Сімбірскую губерню,на станцыю Майны, дзе і жыла да 1921 года.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Урбановіч Іосіф Паўлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Шэйпічы
- Прадметы Кіраўнікі партызанскага руху
- Установы
3 жніўня 2017 г. — 75 гадоў з часу разгрому фашысцкага гарнізона партызанамі атрада імя М. А. Шчорса ў г. Косава (Івацэвіцкі р-н; 1942)
Партызанскі атрад імя М. А. Шчорса дзейнічаў асобна ў Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Косаўскага, Ружанскага, Пружанскага, Бярозаўскага, Быценскага, Целяханскага, Слонімскага і іншых раёнаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пранягін Павел Васільевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Косава
- Прадметы
- Установы Партызанкі атрад імя М. А. Шчорса
3 лістапада 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Пятровіча Пракаповіча (1942), дзяржаўнага дзеяча, Героя Беларусі (2006)
Пётр Пятровіч Пракаповіч нарадзіўся 3 лістапада 1942 года ў вёсцы Роўна (па іншых звестках у в. Казлы) Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацькі ў час Вялікай Айчыннай вайны былі вывезены на прымусовую працу ў Германію, там i пазнаёміліся. Калі маці зацяжарыла, яе вярнулі ў Беларусь, дзе яна і нарадзіла першынца. Да трынаццаці гадоў Пётр жыў у в. Казлы, затым сям’я, у якой ужо было пяцёра дзяцей, пераехала на радзіму маці ў вёску Тамашоўка Брэсцкага раёна. Вучыўся ў Камароўскай сярэдняй школе, быў лепшым вучнем у класе. Сядзеў за адной партай з Пятром Клімуком, будучым першым беларускім касманаўтам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пракаповіч Пётр Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Роўна, Казлы, Брэсцкі раён, Тамашоўка
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы