Спадчына
28 лістапада 2015 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Аляксандры Паўлаўны Асторынай (1900–1982), актрысы, рэжысёра, заслужанай артысткі БССР
Аляксандра Паўлаўна Асторына нарадзілася 28 лістапада 1900 года ў г. Чэлябінску (Расія) у дваранскай сям’і. Бацька, Павел Аляксандравіч Тапарнін, банкаўскі работнік, добра іграў на скрыпцы; мацi, Ганна Сцяпанаўна, урач, выдатна спявала. Аляксандра атрымала добрае выхаванне, свабодна валодала нямецкай, французскай, польскай мовамі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Асторына Аляксандра Паўлаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Артысты, Рэжысёры
- Установы
20 лістапада 2013 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц (1948–1988), паэтэсы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1986)
Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучылася ў Рудкаўскай пачатковай школе, у Мерчыцкай сямігодцы, а ў 1966 годзе закончыла 10-ы клас у Парэцкай сярэдней школе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Янішчыц Яўгенія Іосіфаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Парэчча, Рудка
- Прадметы Паэты
- Установы
24 лістапада 2015 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Мультана (1900–1975), ваеннага дзеяча, удзельніка Грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-лейтэнанта, Героя Савецкага Саюза
Мікалай Мікалаевіч Мультан нарадзіўся 24 лістапада 1900 года ў вёсцы Някрасаўшчына Косаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Бараны Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) ў сям’і чыгуначнага рабочага. З васьмі гадоў застаўся без маці, выхоўваўся бацькам, Мікалаем Раманавічам, і мачыхай, Ганнай Мікалаеўнай.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мультан Мікалай Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Някрасаўшчына
- Прадметы Удзельнікі Грамадзянскай вайны, Удзельнікі вызвалення Беларусі, Героі Савецкага Саюза
- Установы
28 лістапада 2015г. – 120 гадоў з дня нараджэння Аўдоцці (Еўдакіі) Якаўлеўны Клеўжыц (1895–1975), народнай спявачкі, знаўцы традыцыйнага беларускага фальклору
Аўдоцця Якаўлеўна Клеўжыц нарадзілася 28 лістапада 1895 года ў весцы Сінкевічы Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Усё жыццё пражыла ў роднай вёсцы, працавала на зямлі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Клеўжыц Аўдоцця Якалеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Лунінецкі раён, Сінкевічы
- Прадметы Спевакі
- Установы
18 снежня 2015г. – 65 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Калінковіча (1950–1990), пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, публіцыста
Мікалай Мікалаевіч Калінковіч нарадзіўся 18 снежня 1950 года ў вёсцы Цна Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і рабочага. Бацькі неўзабаве пераехалі ў г. Вусць-Каменагорск (Казахская ССР), але праз пяць гадоў вярнуліся на радзіму.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Калінковіч Мікалай Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Лунінецкі раён, Цна
- Прадметы Пісьменнікі, Літаратуразнаўцы, Крытыкі, Публіцысты
- Установы