Спадчына
5 красавiка 2017 г. – 130 гадоў з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Папковіча (1887–1946), расійскага вучонага-караблебудаўніка, інжынер-контр-адмірала, члена-карэспандэнта АН СССР
Пётр Фёдаравiч Папковіч нарадзіўся 5 красавіка 1887 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і інжынера. Маці, Варвара Сцяпанаўна (Булах), была дачкой павятовага ўрача. Бацька працаваў на будаўніцтве Палескіх чыгуначных дарог, сям’я часта пераязджала. Так здарылася, што Пётр Папковіч пачаў вучыцца ў гімназіі ў Ашхабадзе, а ў 1905 годзе закончыў з залатым медалём гімназію ў Самары.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Папковіч Пётр Фёдаравiч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст Літоўск, Брэст
- Прадметы Вучоныя, Навукоўцы, Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі
- Установы
16 чэрвеня 2016 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Фёдара Рыгоравіча Фадзеева (1926), Ганаровага чыгуначніка, Героя Сацыялістычнай Працы (1959)
Фёдар Рыгоравіч Фадзееў нарадзіўся 16 чэрвеня 1926 года ў вёсцы Новамікалаеўка Палтаўскага раёна Уральскай (Чалябінскай) вобласці ў сялянскай сям’і ўральскіх казакоў. Яшчэ падлеткам вырашыў стаць чыгуначнікам, паехаў вучыцца ў чыгуначнае вучылішча. 12 чэрвеня 1943 года ён стаў памочнікам машыніста паравоза Ташкенцкай чыгункі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Фадзееў Фёдар Рыгоравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы
- Установы
8 жніўня 2016 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Ігнатавіча Уласаўца (1901–1945), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1943)
Аляксандр Ігнатавіч Уласавец нарадзіўся 8 жніўня 1901 года ў вёсцы Лапацічы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Знаменскага сельсавета Слуцкага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў пастухом. У Грамадзянскую вайну быў у партызанах у Слуцкім павеце (1918–1920).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Уласавец Аляксандр Ігнатавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Установы
15 чэрвеня 2014 г. – 35 гадоў з дня нараджэння Юліі Віктараўны Несцярэнкі (1979), спартсменкі (лёгкая атлетыка, бег), чэмпіёнкі ХХVIII Алімпійскiх гульняў у Афінах (2004)
Юлія Віктараўна Несцярэнка (Барцэвіч) нарадзілася 15 чэрвеня 1979 года ў г. Брэсце. Сям’я Барцэвіч (у Юлі ёсць старэйшая сястра) была спартыўная. Гулялі ў валейбол, хадзілі ў басейн, бегалi на лыжах, удзельнічалі ў конкурсе «Тата, мама, я – спартыўная сям’я».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Несцярэнка Юлія Віктараўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Спартсмены, Чэмпіёны і прызёры, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
4 сакавіка 2016 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Івана Віктаравіча Пяцяры (1921–1949), ваеннага лётчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)
Іван Віктаравіч Пяцяры нарадзіўся 4 сакавіка 1921 года ў сяле Нова-Енісейка ў Бейскім раёне Хакасіі (Расія). У сям’і служачага Віктара Іванавіча Пяцяры і Праскоўі Паўлаўны быў пятым, перадапошнім дзіцём. У 1924 годзе сям’я пераехала ў пасёлак Краснаўсольскі ў Башкірыі. Вучыўся ў Краснаўсольскай сярэдняй школе, закончыў тры курсы Уфімскага кааператыўнага тэхнікума, адначасова займаўся ў аэраклубе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пяцяры Іван Віктаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Лунінецкі раён, Лунінец
- Прадметы Лётчыкі, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Установы