Спадчына
26 красавiка 2017 г. – 175 гадоў з часу пабудовы Брэсцкай крэпасці (1842), помнiка абарончай архiтэктуры ХIХ ст.
У канцы ХVIII ст. у сувязi з неабходнасцю ўмацавання заходнiх рубяжоў Расiйскай імперыі ўрад вырашае пытанне аб узвядзеннi на месцы старажытнага горада Брэст-Літоўска (цяпер Брэст) ваеннай крэпасцi, якая б змагла служыць апорным пунктам для дзеючай армii ў гэтым раёне. Усяго на заходняй гранiцы меркавалася ўзвесцi дзесяць магутных крэпасцей першай лiнii, у т. л. крэпасць Брэст-Лiтоўск.
У 1796 годзе iнжынер-генерал Карл Іванавіч Оперман склаў iнструкцыю «Для агляду новай гранiцы з Прусiяй i Аўстрыяй», дзе выказаў меркаванне аб выкарыстаннi Брэст-Лiтоўска. Хутка на разгляд было прадстаўлена некалькi праектаў крэпасцей. Канчатковае рашэнне аб будаўнiцтве Брэст-Лiтоўскай крэпасцi з’явiлася ў 1829 годзе. К. I. Оперман па загадзе імператара пасылае будаўнiка ўмацавання iнжынер-палкоўнiка А. I. Фельдмана для ўзгаднення праектаў крэпасцi з мясцовасцю i для праектавання ўмацаванняў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Брэсцкая крэпасць
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск
- Прадметы Помнікі абарончай архітэктуры
- Установы Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць герой»
Верасень 2016 г. – 40 гадоў з часу адкрыцця Брэсцкай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў імя А. А. Алонцава (1976)
Дзіцячая мастацкая школа горада Брэста была адкрыта ў верасні 1976 года па ініцыятыве мастака Аляксандра Аляксандравіча Алонцава (1941–2013), які і стаў яе першым дырэктарам і выкладчыкам. У тым, што такая школа з’явілася, заслуга таксама тагачаснага начальніка аддзела культуры Брэсцкага гарвыканкама Паўла Андрэевіча Жмайліка (1931–2007). Гэта была першая ў Беларусі дзіцячая мастацкая школа, у сярэдзіне 1980-х у рэспубліцы было ўжо 20 падобных школ.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Алонцаў Аляксандр Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Школы мастацтваў
- Установы Брэсцкая дзіцячая мастацкая школа, Брэсцкая дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў імя А. А. Алонцава
23 лютага 2017 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Алены Аляксандраўны Ігнацюк (1962), паэтэсы, літаратуразнаўца, культуролага
Алена Аляксандраўна Iгнацюк нарадзiлася 23 лютага 1962 года ў вёсцы Осаўцы Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1983 годзе Алена Ігнацюк скончыла фiлалагiчны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагiчнага iнстытута iмя А. С. Пушкiна. Працавала настаўнiцай у Белiнскай сярэдняй школе Драгiчынскага раёна, выкладчыкам у Брэсцкiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя А. С. Пушкiна. З 1999 па 2004 гады — старшы навуковы супрацоўнiк Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра iмя Ф. Скарыны (Мiнск). Цяпер выкладае культуралогiю i эстэтыку, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у Палескiм дзяржаўным унiверсiтэце (Пiнск).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ігнацюк Алена Аляксандраўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Осаўцы, Брэст, Пінск
- Прадметы Паэты, Літаратуразнаўцы, Культуролагі
- Установы
9 верасня 2016 года – 80 гадоў з дня нараджэння Венанцыя Вікенцьевіча Бутрыма (1936–2003), мастака, паэта, празаіка
Венанцы Вікенцьевіч Бутрым нарадзіўся 9 верасня 1936 года ў горадзе Баранавічы Навагрудскага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння школы пайшоў у ПТВ, працаваў электрыкам. У 1965 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці настаўнік чарчэння і малявання. Падчас вучобы працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў СШ № 9 г. Мінска. Па заканчэнні вучобы (1960) вярнуўся ў родны горад і два гады працаваў настаўнікам СШ № 1.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бутрым Венанцы Вікенцьевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Пісьменнікі, Паэты, Празаікі, Мастакі
- Установы
30 жніўня 2017 г. – 175 гадоў з дня адкрыцця Аляксандраўскага Брэсцкага кадэцкага корпуса (1842), сярэдняй ваенна-вучэбнай установы закрытага тыпу
Дваранства заходніх губерняў Расійскай імперыі хадатайнічала аб адкрыцці сваёй ваенна-вучэбнай установы. Мікалай І у час навадвення будаўніцтва Брэст-Літоўскай крэпасці ў жніўні 1840 года прыняў рашэнне аб стварэнні тут кадэцкага корпуса. Указ аб яго стварэнні падпісаны 16 красавіка 1841 года.
У лютым 1842 года былі зацверджаны палажэнне Аляксандраўскага Брэсцкага кадэцкага корпуса, штат і табель, па якім было вызначана ўтрымліваць 400 выхаванцаў. Імя Аляксандра корпус атрымаў у гонар наследніка прастола — будучага імператара Аляксандра ІІ. 30 жніўня 1942 года адбылося ўрачыстае адкрыццё корпуса — сярэдняй ваенна-вучэбнай установы закрытага тыпу для падрыхтоўкі дваранскіх дзяцей да ваеннай службы. Ва ўрачыстасці прыняў удзел архіепіскап Літоўскі і Віленскі Іосіф Сямашка.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гельмерсен Аляксандр Пятровiч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск
- Прадметы Ваенна вучэбныя установы
- Установы Брэсцкі кадэцкі корпус