Спадчына
Чэрвень 2017 г. – 60 гадоў з часу заснавання Брэсцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 1 (УА «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі»; 1957)
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалася падрыхтоўка рабочых кадраў. Пастановай беларускага ўрада былі створаны 15 вучылішч, у тым ліку «Рамеснае вучылішча сувязі № 15» у г. Брэсце. Першы ўнутраны загад за № 1 быў выдадзены 28 жніўня 1944 года за подпісам дырэктара Шанурэнкi, тады толькі пачалося фарміраванне калектыву вучылішча.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Каледжы
- Установы Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі
2017 г. — 90 гадоў з пачатку работы Брэсцкай падпольнай друкарні ЦК КПЗБ (1927–1938)
У канцы 1923 года ў г. Брэсце-над-Бугам (з 1939 года Брэст) быў створаны акруговы камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, у 1924 г. — акруговы і гарадскі камітэты Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. Партыя выступала за здзяйсненне сацыялістычнай рэвалюцыі ў Польшчы, за права на самавызначэнне для Заходняй Беларусі, за ўз’яднанне ўсіх беларускіх зямель ў адзіную Беларускую савецкую рэспубліку. КПЗБ дзейнічала ва ўмовах глыбокага падполля.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Валошка Іван Раманавіч, Ласковіч Васілій Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст над Бугам
- Прадметы Падпольныя друкарні
- Установы Брэсцкая падпольная друкарня КПЗБ
19 жніўня 2017 г. — 25 гадоў з пачатку дзейнасці прыватнай мастацкай галерэі «БелАрт» у г. Брэсце (1992)
На пачатку 1990-х у г. Брэсце была толькі адна крама па продажы мастацкіх твораў мясцовых жывапісцаў, графікаў і скульптараў – салон-магазін мастацкага камбіната «Мастацтва» (вул. Савецкая, 54). Эканамічныя абставіны патрабавалі ініцыятывы, у абласным краязнаўчым музеі (вул. Пушкінская, 10) з’явіўся невялікі магазін, які на камісійных умовах прымаў у мастакоў і майстроў народных мастацкіх промыслаў iх творы і вырабы. Калекцыянеры мастацтва і проста пакупнікі сувеніраў маглі набыць карціны, рушнікі, сурвэткі і інш. Праз нейкі час з-за складанасці бухгалтарскай справаздачы музей адмовіўся ад магазіна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастацкія галерэі
- Установы Мастацкая галерэя «БелАрт»
4 кастрычніка 2016 г. — 85 гадоў з пачатку богаслужэнняў у Свята-Пакроўскім саборы г. Баранавічы (1931), помніка архітэктуры неакласіцызму
У г. Баранавічы Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у 1908 годзе была пабудавана драўляная праваслаўная царква. Падчас Першай сусветнай вайны, калі ў горадзе знаходзілася Стаўка Мікалая II, царква была павялічана прыбудовамі (1915). Але царква праіснавала нядоўга, згарэла ў ноч 2 мая 1921 года, пасля святочнай вячэрні першага дня Вялікадня.
Прыход пастанавіў узнавіць храм на месцы папялішча. Першы план новага храма склаў варшаўскі архітэктар Мікалай Абалонскі. Затым у распрацоўку праекта ўключыўся архітэктар Станіслаў Філісевіч. На пабудову храма жыхары Баранавічаў сабралі 36 тысяч злотых, 8 тысяч выдаў Баранавіцкі гарадскі магістрат, улады Польшчы адлічвалі значныя сумы тры гады запар.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дзічкоўскі Аляксандр Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі Баранавіцкі Свята Пакроўскі сабор
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Помнікі архітэктуры, Цэрквы, Саборы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
5 лютага 2017 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Антона Якаўлевіча Пыцеля (1902–1982), вучонага ў галіне ўралогіі, члена-карэспандэнта АМН СССР, заслужанага дзеяча навукі Расіі
Антон Якаўлевіч Пыцель нарадзіўся 5 лютага 1902 года ў вёсцы Левашы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1924 годзе скончыў медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе вучыўся ў прафесараў М. Н. Бурдэнкі і І. Г. Руфанава.
Пасля атрымання дыплома працаваў ардынатарам-хірургам у Маскоўскай бальніцы імя М. Сямашкі. У 1929–1937 гадах Антон Пыцель працаваў у 2-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце. У 1936 годзе абараніў доктарскую дысертацыю аб пячоначна-нырачным сіндроме ў хірургіі, з 1937 года – доктар медыцынскіх навук. З 1937 па 1953 гады – загадчык кафедры факультэцкай хірургіі і курсам уралогіі Сталінградскага медыцынскага інстытута. Затым, да 1968 года, загадваў кафедрай уралогіі 2-га ММІ.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пыцель Антон Якаўлевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі павет, Брэсцкі раён, Левашы
- Прадметы Вучоныя, Заслужаныя дзеячы навукі
- Установы