Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Ларыса Дзмітрыеўна Глазырына нарадзілася 1 лютага 1942 года ў г. Брэсце ў сям’і служачага. У 1963 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт». Працавала настаўнікам у СШ № 11 г. Мінска.

У 1969–1976 гадах выкладала ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага. У 1976 годзе Л. Д. Глазырына абараніла кандыдацкую дысертацыю па праблеме выхавання грамадскай актыўнасці малодшых школьнікаў. З 1976 па 1996 гады працавала ў БДУФК дацэнтам, прафесарам, загадчыкам кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання.

Дадатковая інфармацыя

Мікалай Васільевіч Гойшык нарадзіўся 17 студзеня 1927 года ў вёсцы Воля Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сялянская сям’я Васілія Дзям’янавіча і Вольгі Андрэеўны Гойшыкаў жыла на хутары. Коля быў малодшым з двух дзяцей. Пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР бацьку назначылі старшынёй Яблонкаўскага сельскага Савета.

Мікалай Гойшык навучаўся ў польскай школе, а потым – у Яблонкаўскай пачатковай школе. Адзін з першых уступіў у піянеры, марыў стаць у будучым даследчыкам таямніц прыроды.

Дадатковая інфармацыя

Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі нарадзіўся 3 снежня 1791 года ў вёсцы Бялавічы Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і ўніяцкага святара. Вучыўся ў Жыровіцкай базыльянскай павятовай школе. У 1808–1815 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта.

Дадатковая інфармацыя

Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў нарадзіўся 10 студзеня 1942 года ў вёсцы Люшнева Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў майстравітым чалавекам, выдатна вырабляў мяккія скуры, з якіх шылі курткі і паліто.

Аляксандр Іванавіч Ваейкаў нарадзіўся 20 мая 1842 года ў Маскве ў сям’і ваеннаслужачага. Бацька, Іван Фёдаравіч Ваейкаў, удзельнік Айчыннай вайны 1812 года. Аляксандр рана застаўся сіратой, дзяцінства прайшло ў дзядзі пад Масквой. Рана абудзілася цікавасць да назірання за прыродай, яшчэ ў васьмігадовым узросце ён запісваў уласныя назіранні за тэмпературай паветра і станам небасхілу. З роднымі пабываў у Палесціне, Сірыі, Заходняй Еўропе. Атрымаў выдатную дамашнюю адукацыю, валодаў французскай, нямецкай, англійскай і іспанскай мовамі.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 304 з 426